Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў заявіў сёньня ў Менску, што не прызнае новую ўладу, лічыць сябе законаабарным прэзыдэнтам краіны і гатовы замгацца за ўладу. Заявы Бакіева камэтуюць беларускія палітыкі і аналітыкі.
А.Мілінкевіч: "Гэта ўдар па прэстыжы Беларусі" "Бакіеў, калі вінаваты ў гэтым і суд гэта дакажа, то ён павінен быць там, а не хавацца ў Беларусі. Калі ён злачынца, то мы ня маем права такіх людзей укрываць у нашай краіне..." | |
С.Калінкіна: На АДКБ Бакіеў і Лукашэнка могуць узьняць кіргіскую тэму "...Думаю, што цяпер уступіць у сілу такая патаемная дыпляматыя, каб ні Беларусь, ні сп.Бакіеў не ішлі на абвастрэньне гэтай сытуацыі". | |
М.Статкевіч: "Вясновае абвастрэньне" "..Абсалютна незразумелыя паводзіны спадара Лукашэнкі. Гэта не ён свайго знаёмага запрасіў, гэта атрымліваецца, што Беларусь запрасіла гэтага чалавека, які гатовы змагацца, я так разумею, са зброяй у руках супраць ураду іншай краіны. Шчыра кажучы, нам гэта трэба?.." | |
Шушкевіч: "Самазацьверджаньне сваёй незаконнай улады" "..Я лічу, што трымаць такога чалавека абсалютна недапушчальна. У яго рукі ў крыві. Мне падаецца, што калі не цураліся амэрыканцы, прыехалі туды і патлумачылі, што будуць дапамагаць, і Расея дапамагае, то якія тут могуць быць іншыя падыходы?.." |