Лукашэнка ўзнагародзіў былых

Кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў указ аб узнагароджаньні шэрагу асобаў «за плённую працу, значны асабісты ўнёсак у будаўніцтва шматпрофільнага культурна-спартовага комплексу „Менск-Арэна“».

Сярод узнагароджаных ордэнам Айчыны III ступені былы старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў. Былы кіраўнік беларускага ўраду Ўладзімер Ярмошын узнагароджаны ордэнам Пашаны.