На гэтым тыдні скончыўся этап падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю патэнцыйнымі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі. Да 25 сакавіка ўключна выбарчыя камісіі правяраюць дэклярацыі аб маёмасьці і прыбытках, сапраўднасьць подпісаў выбарцаў ды іншыя дакумэнты.
Усе палітычныя партыі, як апазыцыйныя, так і праўладныя, разам вылучылі у патэнцыйныя прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты 591 кандыдата. Менавіта гэтую лічбу агучыла старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына. Падзел паміж апазыцыяй і прыхільнікамі ўлады прыкладна аднолькавы. Тут зьявіліся і свае лідэры. Гэта — Камуністычная партыя Беларусі — 207 чалавек і партыя левых «Справядлівы сьвет» — 126. Ніводная зь іншых партыяў ня мае і 100 вылучэнцаў.
А між тым на самым пачатку выбарчай кампаніі кіраўнікі апазыцыйных партыяў казалі, што сярод патэнцыйных кандыдатаў на дэпутацкія мандаты будзе каля 1500 іх вылучэнцаў. Атрымліваецца, што сваё слова яны не стрымалі.
Партыйныя лідэры скардзяцца на моцны ціск з боку ўладаў. І такіх прыкладаў сапраўды шмат. Так, Тацяна Севярынец — віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД распавядае:
«У Новалукомлі два выпадкі — патэнцыйныя кандыдаты Белавус і Валасач. На іх „наехалі“ на працы вельмі моцна, і нават з Цэнтравыбаркаму, Ярмошына нібыта тэлефанавала ў Новалукомль і казала, каб людзей пакінулі ў спакоі, раз ужо яны наважыліся... Але самі людзі ведаюць, што ўсё адно ім спакою не дадуць».
У выніку Міхаіл Валасач і Сьвятлана Белавус адмовіліся здаваць подпісы і вылучацца на кандыдатаў.
Байкот выбарам у мясцовыя саветы, пра магчымасьць якога заяўляла раней апазыцыя, першай абвясьціла Берасьцейская абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня гэтай рэгіянальнай структуры Мікалай Коўш патлумачыў «Свабодзе»:
«У гэтым выбарчым фарсе мы прымаць удзел ня будзем. Гэтыя выбары ня могуць быць празрыстымі, чэснымі і дэмакратычнымі».
Са слоў Мікалая Каўша, на Берасьцейшчыне АГП вылучала больш як 20 сябраў у склад участковых камісіяў і яшчэ 14 — на дэпутацкія мандаты. Але чыноўнікі фактычна блякавалі гэтыя ініцыятывы.
Аднак ня ўсе чальцы АГП зьбіраюцца зьняцца з выбарчай гонкі.Так, сябра палітрады партыі Аляксандар Ваўчанін гаворыць, што ён асабіста й ягоны аднапартыец Андрэй Квашэўскі працягнуць кампанію, бо на гэта ёсьць важкія аргумэнты:
«Вельмі вялікую працу мы выканалі — хадзілі зьбіралі подпісы ў мікрараёнах Жодзіна. І таму мусім ісьці да апошняга ў гэтых выбарах. Але гэта будуць нашы апошнія выбары. На такія выбары мы ў наступны раз больш ня пойдзем».
На гэтым тыдні скончылася і фармаваньне выбарчых камісіяў усіх роўняў — апошнімі вызначыліся са складам участковыя камісіі. Калі прыняць усіх партыйцаў, якія ўвайшлі ў склад участковых камісіяў, за 100%, то атрымаецца, што вылучэнцаў апазыцыйных партыяў сярод іх 5%. На пытаньне «Свабоды», чаму ўлады баяцца ўключаць у камісіі сваіх апанэнтаў, старшыня ЦВК адказала:
«Тут справа ня толькі ў боязі. Тут часта справа і ў пэрсаналіях. Не пасьпееш чалавека ўключыць у склад камісіі, а ён адразу пачынае скаргі пісаць. Проста на ўсё спрэс. А хто хоча мець нязручнага сябра калектыву, нават часовага? Ніхто».
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч лічыць: такое фармаваньне выбарчых камісіяў павінна было б старшыню ЦВК вельмі насьцярожыць:
«Гэта сыгнал — „Небясьпечна!“ Гэта сыгнал таго, што камісіі ўжо даўно ўстаяліся і працуюць келейна. Адзін аднаго разумеюць з паўслова. Як прынятая агульная ўстаноўка зьверху, так адпаведна ёй і палічылі. Вось пра што ідзе гутарка. Спадарыня Ярмошына якраз і паказвае і агучвае публічна думку, што камісіі працуюць келейна. А камісія — гэта ж грамадзкі орган, які мусіць кантраляваць і весьці працэс».