У Маладэчна звольнілі з працы ўдзельніцу выбарчай кампаніі

Сябра Партыі БНФ Тацяна Балабанская, якая вылучаецца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ў Маладэчна, была звольненая з працы.

Тацяна Балабанская працавала інжынерам-радыёлягам у Маладэчанскім лясгасе. Як паведаміў кіраўнік Маладэчанскай арганізацыі Партыі БНФ Ян Лагвіновіч, у панядзелак, 15 сакавіка, Тацяна падала дакумэнты на рэгістрацыю сябе ў якасьці кандыдата ў дэпутаты, на наступны дзень, 16 сакавіка, яе выклікалі да кіраўніцтва лясгаса, а сёньня, 17 сакавіка, дадому Тацяне патэлефанавалі з аддзелу кадраў і паведамілі, што ад сёньня яна ў Маладэчанскім лясгасе не працуе.

Ян Лагвіновіч заявіў, што зьвязвае факт звальненьня з актыўным удзелам Тацяны Балабанскай у выбарчай кампаніі.