"Гэта амаль у два разы болей, чым на выбарах 2007 году", — сказала яна.
Сярод кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў ад партыяў лідзіруе Камуністычная партыя Беларусі – 207 чалавек.
Далей сытуацыя наступная:
- "Справядлівы сьвет" - 126,
- АГП – 94,
- ЛДП – 61,
- Партыя БНФ – 35,
- БСДП (Грамада) – 32,
- Партыя працы і справядлівасьці – 18,
- Аграрная – 7,
- Беларуская партыя "Зялёныя" -- 5,
- БСДГ –2,
- Сацыяльна-спартовая --2,
- Рэспубліканская – 1,
- Патрыятычная – 1.
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 25 сакавіка ўключна. Выбары адбудуцца 25 красавіка.