Падчас час сустрэчы ў Будапэшце кіраўнікоў МЗС Вышаградзкай групы і краінаў Балтыі з прадстаўнікамі шасьці краінаў-удзельніцаў праграмы “Усходняе партнэрства”, кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс заклікаў эўрапейскіх калегаў прадаставіць Грузіі, Малдове і Украіне пэрспэктыву ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам, паведамляе інфармацыйны партал DELFI.
Ён таксама заявіў, што краіны ЭЗ і ўсходнія суседзі павінны выкарыстоўваць усе ініцыятывы і магчымасьці, якія прадстаўляюцца праграмай “Усходняе партнэрства” -- пагадненьні аб асацыяцыі, свабодным гандлі і лібэралізацыі візавага рэжыму, а таксама імкнуцца да больш актыўнага супрацоўніцтва ў сфэры энэргетыкі, паведамляе прэсавая служба МЗС Літвы.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пэрспэктывы супрацоўніцтва паміж краінамі рэгіёну ў рамках праграмы “Усходняе партнэрства” і больш цеснага супрацоўніцтва ЭЗ з усходнімі партнэрамі.
У сустрэчы ў Будэпэшце бярэ ўдзел і міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў.