Міністэрства замежных справаў Францыі заклікала беларускія ўлады забясьпечыць правы ўсіх сваіх грамадзянаў, уключна з польскай нацыянальнай меншасьцю.
Прэс-сакратар міністэрства Бэрнар Валяро таксама сказаў Польскаму прэсаваму агенцтву, што Парыж падтрымлівае Варшаву ў яе палітыцы адносна Беларусі. "Мы выказваем нашу поўную салідарнасьць з польскімі ўладамі, якія выбралі палітыку працягваньня дыялёгу з Менскам, пра што сьведчыць візыт у Варшаве міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў пятніцу 12 лютага", — сказаў Валяро.
Валяро дадаў, што павага да правоў чалавека зьяўляецца найважнейшым правілам "Усходняга партнэрства".