17 лютага ў Горадні актывісты непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў плянуюць правесьці акцыю салідарнасьці з арыштаванымі на пяць сутак Ігарам Банцарам, які абвясьціў галадоўку, Мечыславам Яскевічам і Андрэем Пачобутам.
Актывістаў неафіцыйнага Саюзу палякаў пакаралі за тое, што яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай акцыі 10 лютага ў Горадні.
Прысутныя на той акцыі выказалі падтрымку паплечнікам з Івянца, якіх міліцыянты прымусам выселілі з Дому польскага.
Кіраўніца незарэгістраванага Саюзу палякаў Анжаліка Борыс паведаміла сябрам арганізацыі, што мае запрашэньне ад заходніх палітыкаў наведаць Варшаву і Брусэль, але нікуды не паедзе, пакуль будуць заставацца за кратамі Банцар, Яскевіч, Пачобут.