Сябры затрыманага два месяца таму ў Бангкоку экіпажу “Іл-76”, вярнуўшыся дадому, адмаўляюцца ад інтэрвію з журналістамі. Усялякіх кантактаў з прэсай пазьбягаюць таксама і іх сваякі.
У ноч з 12 на 13 лютага беларус Міхаіл Петухоў, а таксама чацьвёра казахскіх грамадзянаў Аляксандар Зрыбнеў, Віктар Абдулаеў, Віталь Шумкоў і Ільяс Ісакаў былі дастаўленыя рэгулярным авіярэйсам кампаніі “Эйр Астана” з Бангкоку ў Алматы.
У алматынскім аэрапорце, адкуль Міхаіл Петухоў меўся ляцець далей у Маскву, а потым у Менск, а ягоныя казахскія калегі — накіравацца дадому ў Чымкент, пілётаў сустракала вялікая колькасьць журналістаў.
Але, як падаюць мясцовыя выданьні, зь незразумелых прычынаў нядаўніх тайскіх арыштантаў высадзілі з самалёта і вывезьлі з аэрапорту такім чынам, каб яны не сустрэліся з прэсай.
Не ўдалося журналістам паразмаўляць зь сябрамі экіпажу і ў Чымкенце, куды тыя прыбылі ў нядзелю раніцай. Так, пад дзьвярыма кватэры камандзіра экіпажу Ісакава, куды зусім нядаўна сваякі ахвотна запрашалі карэспандэнтаў, прэсе сказалі: “Мы інтэрвію не даем”.
Прыкладна тое ж самае заявілі і сваякі астатніх сябраў экіпажу. Ніякіх інтэрвію пакуль ня даў і Міхаіл Петухоў, які ўжо знаходзіцца ў Менску.
Тым часам у пятніцу МЗС Беларусі распаўсюдзіла паведамленьне, у якім вітала рашэньне тайскіх уладаў вызваліць пяцёх авіятараў. Рашэньне Бангкоку было названа справядлівым і гуманным з гледзішча як міжнародных прававых дакумэнтаў, так і агульначалавечай лёгікі.
Нагадаем, што летась 11 сьнежня зарэгістраваны ў Грузіі самалёт “Іл-76”, які ляцеў з Пхеньяну ва Ўкраіну, зрабіў тэхнічны прыпынак у старым бангкокскім аэрапорце “Дон Мыанг”. У часе праверкі на борце машыны знайшлі 145 кантэйнэраў з 35 тонамі зброі.
Затрыманьне самалёту праводзілася на падставе санкцыяў ААН супраць Паўночнай Карэі.
Сябры экіпажу адхілі ўсе выстаўленыя супраць іх абвінавачаньні ў кантрабандзе зброі. Згодна з пастановай Міністэрства юстыцыі Тайлянду яны правялі ў тайскай турме на агульных умовах два месяцы. У камэрах экіпаж знаходзіўся разам зь іншымі вязьнямі — па 30—35 чалавек у памяшканьні плошчаю 30 квадратных мэтраў. На кожнага чалавека прыпадаў адзін квадратны мэтар падлогі — 50 сантымэтраў ушыркі і 2 мэтры ўдоўжкі.
11 лютага тайская пракуратура зьняла абвінавачаньні з замежных пілётаў. Адносна арыштаванага грузу тайскія ўлады яшчэ не прынялі рашэньня. Раней паведамлялася, што зброю або зьнішчаць, або перададуць тайскім вайскоўцам.