МЗС Беларусі пацьвярджае вызваленьне пілёта Іл-76

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацьвердзіла інфармацыю аб намеры ўладаў Тайлянду вызваліць пілётаў затрыманага ў Бангкоку самалёта Іл-76.

Консул Рэспублікі Беларусь у Віетнаме знаходзіцца цяпер у Бангкоку.

“Ён ужо бачыўся зь беларускім грамадзянінам. Яму аказваецца прадугледжаная ў такіх выпадках консульская дапамога. Вядзецца праца з тайляндзкімі ўладамі для арганізацыі выезду беларускага грамадзяніна з краіны”, – адзначыў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.