Сёньня ў Беларусі заканчваецца фармаваньне ўсіх тэрытарыяльных выбарчых камісій. Асаблівасьць сёлетняй кампаніі ў тым, што траціну кожнай тэрытарыяльнай камісіі, паводле новага заканадаўства, мусяць складаць прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх арганізацыяў.
Карэспандэнты «Свабоды» у рэгіёнах даведваліся ці спраўдзіліся надзеі вылучэнцаў ад апазыцыі.
У Горадні ў склад абласной і гарадзкой выбарчых камісій трапілі па адным апазыцыянэры: у абласную-прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у гарадзкую-партыі «Справядлівы сьвет».
Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін кажа, што ў абласную і гарадзкую камісію яны прапанавалі па адным сваім партыйцы.
Істомін: «Наш прадстаўнік Віктар Какарэка ўвайшоў у тэрытарыяльную абласную камісію. І сёньня раніцай было паседжаньне ў Гарадзенскім гарвыканкаме, мы вылучалі ў камісію Аляксандра Лемеха, але ён не прайшоў. З апазыцыянэраў прайшоў толькі прадстаўнік партыі «Справядлівы сьвет».
Наколькі лягчэй стала апазыцыянэрам трапіць у выбарчую камісію?
Істомін: «Папярэднія вынікі можна такія падводзіць: ідзе так званая лібэралізацыя, калі параўнаць з апошнімі выбарамі мясцовымі, то ўсё-ткі прадстаўнікі нашы ў тэрытарыяльных камісіях ёсьць. Але, з другога боку, калі глядзець на працэдуру вылучэньня і разгляду нашых кандыдатураў, яна — такая ж, як і была, на мой погляд. Таму што рашэньні прымаюцца не на пасяджэньнях дэмакратычна, а прымаюцца такія рашэньні, якія прапануе выканкам. Таму я лічу, што на дадзены момант абяцаньні Лукашэнкі і Ярмошынай аб тым, што гэта будуць самыя дэмакратычныя і лібэральныя выбары, яны не пацьвярджаюцца пакуль што».
Што датычыць Партыі БНФ, яна прапаноўвала свайго кандыдата ў гарадзкую выбарчую камісію, але яго не ўключылі. Асабліва многа было кандыдатаў у склад абласной камісіі.
Істомін: «Рэкордная колькасьць заявак была ў абласную камісію — 40, а ў іншых рэгіёнах — ня больш за 25-30. Шмат было шляхам вылучэньня ад грамадзянаў, але на паседжаньні быў толькі агучаны сьпіс людзей, якіх аблвыканкам хацеў бы бачыць у камісіі. Разгляду заяваў грамадзянаў як такога не было. Я думаю, грамадзяне могуць падаваць заявы ў суд, бо іхніх вылучэнцаў не разглядалі».
Найбольш — 14 кандыдатаў— у абласную выбарчую камісію падаў Рух «За свабоду». Яны былі вылучаны шляхам збору подпісаў, але нікога не ўключылі ў склад камісіі. Рэгіянальны прадстаўнік Руху «За свабоду» Алесь Зарэмбюк кажа:
«У пратакольным аддзеле мне сказалі, што інфармацыю аб складзе камісіі і прычыны — чаму не ўключылі нашых прадстаўнікоў — можна даведацца ў спадара Цыдзіка, кіраўніка абласной выбарчай камісіі. Ён сказаў: ну, я тут пры чым, я ня сябра аблвыканкаму… Я зрабіў два пісьмовыя звароты — на імя выканаўцы абавязкаў старшыні аблвыканкаму Жука, другі — старшыні аблсавету дэпутатаў Карпуця. Цяпер чакаю афіцыйных адказаў пра тое — на якой падставе ніводны прадстаўнік Рух „За свабоду“ ня трапіў у склад Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі».
Нягледзячы на тое, што Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы вылучалі ў тэрытарыяльныя камісіі значную колькасьць сваіх прадстаўнікоў, ўлады амаль цалкам праігнаравалі гэту ініцыятыву.
У Гарадзенскую гарадзкую тэрытарыяльную камісію было пададзена 23 заявы, у тым ліку ад кіраўніка гарадзкой арганізацыі АГП Уладзімера Слуцкага, старшыні абласной арганізацыі БНФ Сяргея Мальчыка, сябра Грамады Ўладзімера Хільмановіча і аднаго прадстаўніка «Справядлівага сьвету».
Але ў склад камісіі ўведзены толькі 75-гадовы сябра партыі левых «Справядлівы сьвет» Іосіф Нячай. Мяне цікавіла, ці здолее спадар Нячай у такім узросьце справіцца са сваімі новымі абавязкамі?
Нячай: «ЦК зацьвердзіў і падаў маю кандыдатуру і ўсё на гэтым. І чаго я ня спраўлюся — я ж пакуль яшчэ бегаю. Ды й дэпутатам быў, ды, наагул, з 57 года ў гэтых камісіях. А як я зьбіраюся дзейнічаць? Згодна з законам, прытрымліваючыся выбарчага заканадаўства».
У Слоніме у склад раённай тэрытарыяльнай камісіі ўвайшоў прадстаўнік ад БНФ, Мікалай Барысік. Дарэчы, Слонім — адзіны рэгіён у вобласьці, дзе прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі напярэдадні аб’яўленьня выбараў запісаліся на прыём да старшыні райвыканкама.
Са слоў кіраўніка раённай арганізацыі БНФ Івана Шэгі, яны наўпрост запыталіся кіраўніка раёна — якімі будуць выбары?
Шэга: «Ён нам адказаў, што прытрымліваецца нормаў Закона ва ўсім, таму гарантуе правядзеньне выбараў згодна з заканадаўствам, дэмакратычна. Як прыклад, сказаў, што вы ўнесьлі прапанову свайго прадстаўніка ў тэрытарыяльную камісію і мы яго уключылі. Так што, маўляў, давайце далей супрацоўнічаць».
На Гомельшчыне сфармаваны 23 раённыя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, адна гарадзкая й адна абласная. Вылучэнцам дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у іх не знайшлося месца.
Гаворыць сябра АГП, былая старшыня Гомельскага гарсавету й гарвыканкаму Сьвятлана Гальдадэ, якую не ўключылі ў абласную тэрытарыяльную камісію:
«Вельмі падобныя ўсе паседжаньні тэрытарыяльных камісіяў. Нічога не зьмянілася. Усё адрэжысэравана, усё адрэпетавана. Ня бачу лібэралізацыі, не адчуваю яе. Як бы хтосьці мяне ні спрабаваў пераканаць у тым, што змагацца за мандаты патрэбна, я лічу, што на гэты конт трэба вельмі сур’ёзна падумаць. Бачны каток, які ўжо запушчаны, і ён нікому дарогу саступаць не зьбіраецца».
Сям-там у рэгіёне спрабавалі паказаць, што тэрытарыяльныя камісіі нібыта зазналі перамены. Але пры бліжэйшым разглядзе выяўляліся ранейшыя вылучэнцы ўлады, праўда, крыху «замаскіраваныя». Прынамсі, гэта асабліва выявілася ў Жлобіне, дзе ў раённую камісію таксама не ўключылі ніводнага дэмакратычнага прадстаўніка. Затое знайшлося месца правераным кадрам.
Апавядае кіраўнік раённай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валер Рыбчанка:
Адрозна ад маючых адбыцца сёлета выбараў у мясцовыя саветы, на мінулых парлямэнцкіх выбарах у камісіі ў рэгіёне ўключалі дэмакратычных прадстаўнікоў. У прыватнасьці, у 2008 годзе ў склад акруговых камісіяў па выбарах дэпутатаў парлямэнту з 17 замоўленых былі ўключаны 12 дэмакратычных вылучэнцаў.
На гэты час вядома, што на Берасьцейшчыне ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіі трапіла як мінімум пяцёра вылучэнцаў АДС. Удакладняе інфармацыю намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:
«У абласную тэрытарыяльную камісію трапіў прадстаўнік нашай партыі Павал Корней. У Берасьцейскую гарадзкую тэрытарыяльную камісію ўключаны прадстаўнік левай партыі „Справядлівы сьвет“. Таксама вылучэнцы гэтай партыі ёсьць у тэрытарыяльных выбарчых камісіях у Баранавічах й Кобрыне»
Аршанская міжрэгіянальная кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў вылучыла адразу некалькі сваіх кандыдатаў у склад гарадзкой тэрытарыяльнай камісіі.
Гэта Аляксандар Крывіцкі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Васіль Кабачэўскі ад партыі «Справядлівы свет», ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) вылучаны Уладзімер Крупноў, а грамадзкая арганізацыя «Зьвяз» вылучыла ў склад камісіі свайго прадстаўніка, лідара мясцовай суполкі Партыі БНФ Алеся Шутава.
Алесь Шутаў распавёў, што працэс вылучэньня ў чальцоў гарсавету і чыноўнікаў гарвыканкаму заняў усяго 10 хвілін:
«Ніякага галасаваньня не было, начальнік упраўленьня арганізацыйнай працы Уладзімер Калачоў дастаў сьпіс з 13-ці загадзя ўзгодненых кандыдатур, і за іх аднагалосна прагаласавалі. У выніку ніводзін прадстаўнік дэмакратычных сілаў у гарадзкую выбарчую камісію ня трапіў. Сфармавана яна з прадстаўнікоў КПБ, грамадзкага аб«яднаньня «Белая Русь», БРСМ, ветэранскай арганізацыі, Лібэральна-дэмакратычнай партыі…»
Спадар Шутаў кажа, што заўтра мае адбыцца пасяджэньне рады аршанскай кааліцыі АДС, якія будуць абмяркоўваць, што рабіць далей. Верагодна, будзе прынята рашэньне пра спыненьне працы па выбарах на тых тэрыторыях, дзе дэмакратычных актывістаў у камісіі не ўключылі.
Так здарылася, ня толькі ў Аршанскай гарадзкой, але і ў аршанскай раённай выбарчай камісіі. На пасяджэньне ў райвыканкам вылучаных ад апазыцыйных партый актывістаў не тое, што не запрасілі — нават не паведамілі пра дзень і час. Калі працэдура была ўжо скончана, старшыні раённай арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Мінаю Карняенку і сацыял-дэмакрату ад «Грамады» Антону Малішэўскаму проста патэлефанавалі ды сказалі, што іх у склад камісіі не ўключылі.
Затое кандыдатуру Леаніда Гаравога з Гарадка, сябра Рады Руху «За Свабоду» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), які вылучаўся ў раённую камісію шляхам збору подпісаў, у мясцовым райвыканкаме абмяркоўвалі ці ня паўгадзіны. І ў камісію не ўключылі, распавядае спадар Гаравы:
«Тлумачылі тым, што ня маю досьведу працы ў выбарчых камісіях. Хаця мы цягам 20-ці мінулых год удзельнічалі ва ўсіх выбарчых кампаніях. Да таго ж раней, на пачатку сваёй пэдагагічнай дзейнасьці, я нават узначальваў выбарчыя камісіі. Згадалі таксама, што я выдаю і рэдагую газэту «Гасьцінец», дзе надрукаваны артыкул у падтрымку патрыятычных акцый па вывешваньні бел-чырвона-белых сьцягоў».
Апошні нумар газэты «Гасьцінец» проста на пасяджэньне прынёс юрыт райвыканкаму Віктар Сярболін. Ён заявіў, што артыкул «Стань Міронам» заклікае да антыдзяржаўнай дзейнасьці. А Старшыня райсавету Уладзімер Бяляеў адзначыў, што Леанід Гаравы дужа «баламуціў» пракуратуру заявамі пра парушэньні пад час мінулых выбарчых кампаній.
На Магілёўшчыне ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў ні патрапіў ніводзін прадстаўнік ад апазыцыйных арганізацыяў. Прадстаўнікі ж прадзяржаўнай партыі камуністаў, БРСМ, «Белая Русь» ёсьць у кожнай з камісіяў.
Усяго апазыцыя ў рэгіёне вылучыла ў склад тэрытарыяльных камісіяў 9 сваіх актывістаў. З іх чатыры — у Магілёўскую гарадзкую, траіх у абласную, па адным у горацкую раённую й бабруйскую гарадзкую выбарчыя камісіі. Усе камісіі сфармаваныя з 13 чалавек.
У Магілёве прэтэндавалі на 13 месцаў у камісіі 17 вылучэнцаў: Не патрапілі туды прадстаўнікі ад БНФ, «Справядлівага сьвету», Магілёўскага праваабарончага цэнтру ды дабрачыннай арганізацыі «Кропля жыцьця».
«Грамадзкаму аб’яднаньню „Кропля жыцьця сказалі, што вы не прайшлі па конкурсе. Прадстаўніку ад МПЦ сказана было, што выявілі памылка была ў дакумэнтах», паведаміў „Свабодзе“ праваабаронца Барыс Бухэль.
БНФ і «Справядлівы сьвет», паводле чыноўнікаў, парушылі працэдуру вылучэньня сваіх кандыдатаў. Дакумэнты падалі ад абласных арганізацыяў, а варта было ад гарадзкіх.
Гэтая ж прычына не дазволіла патрапіць у бабруйскую камісію сябру абласной арганізацыі руху „БНФ“ Адраджэньне» Юрасю Радзімоўскаму:
«Абласная арганізацыя можа вылучаць толькі ў камісіі абласнога савету, а яны вылучылі ў гарадзкую камісію. Падавалі дакумэнты „Белая Русь“, БРСМ, Беларускі саюз жанчын, ад палітычных партыяў ПКБ, а таксама ад працоўных калектываў, ад фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі і ад грамадзян шляхам падачы заяў», — паведамілі ў гарсавеце.
Ахвотнікаў патрапіць у бабруйскую камісію было 19. Паводле назіральніка за працэдурай фармаваньня камісіі ад руху «БНФ «Адраджэньне» Сяргея Лацінскага, ў яе склад ўвайшлі вылучэнцы ад «Белай Русі», БРСМ, Рэспубліканскага саюзу жанчын, КПБ, дзяржаўнага прафсаюзу, а таксама вылучэнцы ад грамадзян і працоўных калектываў:
«Галасавалі зразумела ўсе аднагалосна па кожнай кандыдатуры. Сьпісы былі ўжо раздадзеныя да галасаваньня, толькі не была падпісаная дата», — зазначае спадар Лацінскі.
Прычына адмовы вылучэнцу ад БНФ у Горках, тая ж, што й у Бабруйску. Абласная арганізацыя ня мае права вылучаць актывістаў у раённую выбарчую камісію, а толькі ў абласную.
Абласная выбарчая камісія засталася без апазыцыі, бо паводле чыноўнікаў, адзін яе прадстаўнік ня можа у ёй працаваць, бо яму 71 год, другі, што ня мае пастаяннай працы й даглядае дзіця інваліда, трэці скандаліст — не спрацаваўся на мінулых выбарах з чальцамі шклоўскай раённай камісіі. Выявіў факты фальшаваньня выніковых пратаколаў.
«На сто працэнтаў быў перакананы, на тое, што ўсё адбудзецца, як адбылося. Расчараваньня ніякага няма. Усё заканамерна», — зазначае 71 гадовы прэтэндэнт на месца ў камісіі старшыня абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» — Валерый Беразіенка.
Апазыцыйная камуністычная партыя, а цяпер «Справядлівы сьвет», заўжды актыўна ўдзельнічала ў фармаваньні выбарчых камісіяў. Чаму цяпер вылучэнцаў ад апазыцыі няма ў магілёўскай глыбінцы?
«Баяцца людзі. Улада паступае з гэтымі людзьмі дужа жорстка. З працы выганяць і больш няма дзе уладкавацца. Нам патрэбна захаваць кадры, каб яны хаця б былі, каб нешта рабілі».
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
У абласной і гарадзкой тэрытарыяльных камісіях толькі па аднаму прадстаўніку ад АДС
У Горадні ў склад абласной і гарадзкой выбарчых камісій трапілі па адным апазыцыянэры: у абласную-прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у гарадзкую-партыі «Справядлівы сьвет».
Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін кажа, што ў абласную і гарадзкую камісію яны прапанавалі па адным сваім партыйцы.
Істомін: «Наш прадстаўнік Віктар Какарэка ўвайшоў у тэрытарыяльную абласную камісію. І сёньня раніцай было паседжаньне ў Гарадзенскім гарвыканкаме, мы вылучалі ў камісію Аляксандра Лемеха, але ён не прайшоў. З апазыцыянэраў прайшоў толькі прадстаўнік партыі «Справядлівы сьвет».
Абяцаньні Лукашэнкі і Ярмошынай пакуль не спраўджваюцца.
Істомін: «Папярэднія вынікі можна такія падводзіць: ідзе так званая лібэралізацыя, калі параўнаць з апошнімі выбарамі мясцовымі, то ўсё-ткі прадстаўнікі нашы ў тэрытарыяльных камісіях ёсьць. Але, з другога боку, калі глядзець на працэдуру вылучэньня і разгляду нашых кандыдатураў, яна — такая ж, як і была, на мой погляд. Таму што рашэньні прымаюцца не на пасяджэньнях дэмакратычна, а прымаюцца такія рашэньні, якія прапануе выканкам. Таму я лічу, што на дадзены момант абяцаньні Лукашэнкі і Ярмошынай аб тым, што гэта будуць самыя дэмакратычныя і лібэральныя выбары, яны не пацьвярджаюцца пакуль што».
Што датычыць Партыі БНФ, яна прапаноўвала свайго кандыдата ў гарадзкую выбарчую камісію, але яго не ўключылі. Асабліва многа было кандыдатаў у склад абласной камісіі.
Істомін: «Рэкордная колькасьць заявак была ў абласную камісію — 40, а ў іншых рэгіёнах — ня больш за 25-30. Шмат было шляхам вылучэньня ад грамадзянаў, але на паседжаньні быў толькі агучаны сьпіс людзей, якіх аблвыканкам хацеў бы бачыць у камісіі. Разгляду заяваў грамадзянаў як такога не было. Я думаю, грамадзяне могуць падаваць заявы ў суд, бо іхніх вылучэнцаў не разглядалі».
Актывіст чакае адказу ад новага кіраўніка вобласьці
Найбольш — 14 кандыдатаў— у абласную выбарчую камісію падаў Рух «За свабоду». Яны былі вылучаны шляхам збору подпісаў, але нікога не ўключылі ў склад камісіі. Рэгіянальны прадстаўнік Руху «За свабоду» Алесь Зарэмбюк кажа:
«У пратакольным аддзеле мне сказалі, што інфармацыю аб складзе камісіі і прычыны — чаму не ўключылі нашых прадстаўнікоў — можна даведацца ў спадара Цыдзіка, кіраўніка абласной выбарчай камісіі. Ён сказаў: ну, я тут пры чым, я ня сябра аблвыканкаму… Я зрабіў два пісьмовыя звароты — на імя выканаўцы абавязкаў старшыні аблвыканкаму Жука, другі — старшыні аблсавету дэпутатаў Карпуця. Цяпер чакаю афіцыйных адказаў пра тое — на якой падставе ніводны прадстаўнік Рух „За свабоду“ ня трапіў у склад Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі».
Улады праігнаравалі ініцыятыву АГП
Нягледзячы на тое, што Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы вылучалі ў тэрытарыяльныя камісіі значную колькасьць сваіх прадстаўнікоў, ўлады амаль цалкам праігнаравалі гэту ініцыятыву.
У Гарадзенскую гарадзкую тэрытарыяльную камісію было пададзена 23 заявы, у тым ліку ад кіраўніка гарадзкой арганізацыі АГП Уладзімера Слуцкага, старшыні абласной арганізацыі БНФ Сяргея Мальчыка, сябра Грамады Ўладзімера Хільмановіча і аднаго прадстаўніка «Справядлівага сьвету».
75-гадовы Іосіф Нячай:Я ў гэтых камісіях ад 1957-га году!
Нячай: «ЦК зацьвердзіў і падаў маю кандыдатуру і ўсё на гэтым. І чаго я ня спраўлюся — я ж пакуль яшчэ бегаю. Ды й дэпутатам быў, ды, наагул, з 57 года ў гэтых камісіях. А як я зьбіраюся дзейнічаць? Згодна з законам, прытрымліваючыся выбарчага заканадаўства».
У слонімскай камісіі прадстаўнік Партыі БНФ Мікалай Барысік
У Слоніме у склад раённай тэрытарыяльнай камісіі ўвайшоў прадстаўнік ад БНФ, Мікалай Барысік. Дарэчы, Слонім — адзіны рэгіён у вобласьці, дзе прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі напярэдадні аб’яўленьня выбараў запісаліся на прыём да старшыні райвыканкама.
Са слоў кіраўніка раённай арганізацыі БНФ Івана Шэгі, яны наўпрост запыталіся кіраўніка раёна — якімі будуць выбары?
Шэга: «Ён нам адказаў, што прытрымліваецца нормаў Закона ва ўсім, таму гарантуе правядзеньне выбараў згодна з заканадаўствам, дэмакратычна. Як прыклад, сказаў, што вы ўнесьлі прапанову свайго прадстаўніка ў тэрытарыяльную камісію і мы яго уключылі. Так што, маўляў, давайце далей супрацоўнічаць».
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Нават раней больш давяралі грамадзкасьці, чым цяпер
На Гомельшчыне сфармаваны 23 раённыя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, адна гарадзкая й адна абласная. Вылучэнцам дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у іх не знайшлося месца.
Гаворыць сябра АГП, былая старшыня Гомельскага гарсавету й гарвыканкаму Сьвятлана Гальдадэ, якую не ўключылі ў абласную тэрытарыяльную камісію:
«Вельмі падобныя ўсе паседжаньні тэрытарыяльных камісіяў. Нічога не зьмянілася. Усё адрэжысэравана, усё адрэпетавана. Ня бачу лібэралізацыі, не адчуваю яе. Як бы хтосьці мяне ні спрабаваў пераканаць у тым, што змагацца за мандаты патрэбна, я лічу, што на гэты конт трэба вельмі сур’ёзна падумаць. Бачны каток, які ўжо запушчаны, і ён нікому дарогу саступаць не зьбіраецца».
«Замаскіравалі» вылучэнцаў ад улады
Сям-там у рэгіёне спрабавалі паказаць, што тэрытарыяльныя камісіі нібыта зазналі перамены. Але пры бліжэйшым разглядзе выяўляліся ранейшыя вылучэнцы ўлады, праўда, крыху «замаскіраваныя». Прынамсі, гэта асабліва выявілася ў Жлобіне, дзе ў раённую камісію таксама не ўключылі ніводнага дэмакратычнага прадстаўніка. Затое знайшлося месца правераным кадрам.
Апавядае кіраўнік раённай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валер Рыбчанка:
«Яны замаскіравалі былых кіраўнікоў камісіяў, якія ўжо ўдзельнічалі ў ранейшых выбарах. Напрыклад, вядома, што адзін з дырэктараў школы быў кіраўніком участковай камісіі. Ён сышоў на пэнсію, і яны яго ж уключаюць праз савет вэтэранаў у раённую камісію. І гэтак далей. Кіраўніка ідэалягічнай вэртыкалі ўключаюць у камісію ад прафсаюзаў — яго, хутчэй за ўсё, і прызначаць кіраўніком камісіі. Такім чынам, праз афіцыйныя грамадзкія арганізацыі як бы паказваецца „карцінка“ зьменаў. Зразумела, што рыхтуюцца фальшаваньні, як гэта было раней».
Адрозна ад маючых адбыцца сёлета выбараў у мясцовыя саветы, на мінулых парлямэнцкіх выбарах у камісіі ў рэгіёне ўключалі дэмакратычных прадстаўнікоў. У прыватнасьці, у 2008 годзе ў склад акруговых камісіяў па выбарах дэпутатаў парлямэнту з 17 замоўленых былі ўключаны 12 дэмакратычных вылучэнцаў.
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
Пяцёра вылучэнцаў АДС уключаны ў тэрытарыяльныя камісіі вобласьці
На гэты час вядома, што на Берасьцейшчыне ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіі трапіла як мінімум пяцёра вылучэнцаў АДС. Удакладняе інфармацыю намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:
«У абласную тэрытарыяльную камісію трапіў прадстаўнік нашай партыі Павал Корней. У Берасьцейскую гарадзкую тэрытарыяльную камісію ўключаны прадстаўнік левай партыі „Справядлівы сьвет“. Таксама вылучэнцы гэтай партыі ёсьць у тэрытарыяльных выбарчых камісіях у Баранавічах й Кобрыне»
ВІЦЕБШЧЫНА
Аршанскіх дэмакратычных актывіста ў не ўключылі ні ў гарадзкую, ні ў раённую камісіі
Аршанская міжрэгіянальная кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў вылучыла адразу некалькі сваіх кандыдатаў у склад гарадзкой тэрытарыяльнай камісіі.
Гэта Аляксандар Крывіцкі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Васіль Кабачэўскі ад партыі «Справядлівы свет», ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) вылучаны Уладзімер Крупноў, а грамадзкая арганізацыя «Зьвяз» вылучыла ў склад камісіі свайго прадстаўніка, лідара мясцовай суполкі Партыі БНФ Алеся Шутава.
Алесь Шутаў распавёў, што працэс вылучэньня ў чальцоў гарсавету і чыноўнікаў гарвыканкаму заняў усяго 10 хвілін:
«Ніякага галасаваньня не было, начальнік упраўленьня арганізацыйнай працы Уладзімер Калачоў дастаў сьпіс з 13-ці загадзя ўзгодненых кандыдатур, і за іх аднагалосна прагаласавалі. У выніку ніводзін прадстаўнік дэмакратычных сілаў у гарадзкую выбарчую камісію ня трапіў. Сфармавана яна з прадстаўнікоў КПБ, грамадзкага аб«яднаньня «Белая Русь», БРСМ, ветэранскай арганізацыі, Лібэральна-дэмакратычнай партыі…»
Кааліцыя АДС будзе раіцца, што рабіць далей
Спадар Шутаў кажа, што заўтра мае адбыцца пасяджэньне рады аршанскай кааліцыі АДС, якія будуць абмяркоўваць, што рабіць далей. Верагодна, будзе прынята рашэньне пра спыненьне працы па выбарах на тых тэрыторыях, дзе дэмакратычных актывістаў у камісіі не ўключылі.
Так здарылася, ня толькі ў Аршанскай гарадзкой, але і ў аршанскай раённай выбарчай камісіі. На пасяджэньне ў райвыканкам вылучаных ад апазыцыйных партый актывістаў не тое, што не запрасілі — нават не паведамілі пра дзень і час. Калі працэдура была ўжо скончана, старшыні раённай арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Мінаю Карняенку і сацыял-дэмакрату ад «Грамады» Антону Малішэўскаму проста патэлефанавалі ды сказалі, што іх у склад камісіі не ўключылі.
Леаніда Гаравога не ўключылі ў раённую камісію за тое, што ён «баламуціў» пракуратуру і «прапагандаваў» дзейнасьць Мірона
Затое кандыдатуру Леаніда Гаравога з Гарадка, сябра Рады Руху «За Свабоду» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), які вылучаўся ў раённую камісію шляхам збору подпісаў, у мясцовым райвыканкаме абмяркоўвалі ці ня паўгадзіны. І ў камісію не ўключылі, распавядае спадар Гаравы:
«Тлумачылі тым, што ня маю досьведу працы ў выбарчых камісіях. Хаця мы цягам 20-ці мінулых год удзельнічалі ва ўсіх выбарчых кампаніях. Да таго ж раней, на пачатку сваёй пэдагагічнай дзейнасьці, я нават узначальваў выбарчыя камісіі. Згадалі таксама, што я выдаю і рэдагую газэту «Гасьцінец», дзе надрукаваны артыкул у падтрымку патрыятычных акцый па вывешваньні бел-чырвона-белых сьцягоў».
Апошні нумар газэты «Гасьцінец» проста на пасяджэньне прынёс юрыт райвыканкаму Віктар Сярболін. Ён заявіў, што артыкул «Стань Міронам» заклікае да антыдзяржаўнай дзейнасьці. А Старшыня райсавету Уладзімер Бяляеў адзначыў, што Леанід Гаравы дужа «баламуціў» пракуратуру заявамі пра парушэньні пад час мінулых выбарчых кампаній.
МАГІЛЁЎШЧЫНА
«Для адмовы апазыцыі знайшлі розныя прычыны»
На Магілёўшчыне ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў ні патрапіў ніводзін прадстаўнік ад апазыцыйных арганізацыяў. Прадстаўнікі ж прадзяржаўнай партыі камуністаў, БРСМ, «Белая Русь» ёсьць у кожнай з камісіяў.
Усяго апазыцыя ў рэгіёне вылучыла ў склад тэрытарыяльных камісіяў 9 сваіх актывістаў. З іх чатыры — у Магілёўскую гарадзкую, траіх у абласную, па адным у горацкую раённую й бабруйскую гарадзкую выбарчыя камісіі. Усе камісіі сфармаваныя з 13 чалавек.
У Магілёве прэтэндавалі на 13 месцаў у камісіі 17 вылучэнцаў: Не патрапілі туды прадстаўнікі ад БНФ, «Справядлівага сьвету», Магілёўскага праваабарончага цэнтру ды дабрачыннай арганізацыі «Кропля жыцьця».
«Грамадзкаму аб’яднаньню „Кропля жыцьця сказалі, што вы не прайшлі па конкурсе. Прадстаўніку ад МПЦ сказана было, што выявілі памылка была ў дакумэнтах», паведаміў „Свабодзе“ праваабаронца Барыс Бухэль.
БНФ і «Справядлівы сьвет», паводле чыноўнікаў, парушылі працэдуру вылучэньня сваіх кандыдатаў. Дакумэнты падалі ад абласных арганізацыяў, а варта было ад гарадзкіх.
Гэтая ж прычына не дазволіла патрапіць у бабруйскую камісію сябру абласной арганізацыі руху „БНФ“ Адраджэньне» Юрасю Радзімоўскаму:
«Абласная арганізацыя можа вылучаць толькі ў камісіі абласнога савету, а яны вылучылі ў гарадзкую камісію. Падавалі дакумэнты „Белая Русь“, БРСМ, Беларускі саюз жанчын, ад палітычных партыяў ПКБ, а таксама ад працоўных калектываў, ад фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі і ад грамадзян шляхам падачы заяў», — паведамілі ў гарсавеце.
Сьпісы складу камісіяў былі падрыхтаваныя загадзя.