Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ВОБЛАЧНА...
...ветрана і марозна. Тэмпэратура: -16 — -9.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Духоўна-асьветніцкая выстава-кірмаш “Раство Хрыстова”. Менск, праспэкт Пераможцаў, 14.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1104 нарадзілася Эўфрасіньня Полацкая, князёўна і асьветніца, залічаная да сьвятых.
У 1896 нямецкі фізык Вільгельм Рэнтген праводзіць першую публічную дэманстрацыю сваіх прамянёў, безь якіх сёньня не абыходзіцца ніводная паліклініка.
У 1919 у Мюнхэне засноўваецца Партыя нямецкіх работнікаў, якая потым ператвараецца ў Нацыянал-сацыялістычную партыю Нямеччыны.
У 1949 СССР і 10 краінаў гэтак званага сацыялістычнага лягеру ствараюць Раду эканамічнай узаемадапамогі (распушчаную ў 1991). Актыўную дзейнасьць Рада пачынае праводзіць з пачаткам 1960-х, калі кіраўніцтва СССР спрабуе ператварыць арганізацыю ў сацыялістычную альтэрнатыву Эўрапейскай эканамічнай садружнасьці (“агульнаму рынку”) — папярэдніку Эўразьвязу.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень працаўнікоў сацыяльнай абароны ў Беларусі.
МІНУС 365:
Год таму на сайце "Свабоды": “Нацбанк: Гэтыя горкія лекі трэба выпіць”.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Я ня думаў. Я экспэрымэнтаваў" — Вільгельм Рэнтген пра адкрыцьцё прамянёў, якія сёньня носяць ягонае імя.