Царква «Новае жыцьцё» зьвярнулася з скаргай на імя намесьніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Васіля Дземідовіча. Вернікі просяць судзьдзю апратэставаць праз прэзыдыюм рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду і Менскага гаспадарчага суду пра высяленьне царквы з будынку па вуліцы Кавалёва, 72 у Менску.
Пра гэта паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.
Ужо некалькі гадоў працягваецца змаганьне вернікаў царквы «Новае жыцьцё» за свой будынак ў колішняй вёсцы Сухарава, які яны сваімі сіламі перарабілі з былога кароўніка. Вернікі адмаўляюцца пакінуць будынак царквы і працягваюць у ім маленьні, на якія зьбіраюцца сотні прыхільнікаў, у тым ліку з усёй Беларусі.
Рашэньне гаспадарчага суду Менску пра высяленьне царквы ўступіла ў сілу 8 сьнежня.