Містычна-міталягічныя калядныя даты — ці не найбольш загадкавая пара году. Яна снуе ў людзкіх душах такі ж невытлумачальны настрой, які спараджаецца паэтычнымі словамі. Вы адчуеце гэта, прачытаўшы кнігі, якія, на думку нашай экспэрткі выдаўніцы і дырэктаркі «кнігарніЎгалярэі» Аляксандры Дынько, сталі найлепшымі паэтычнымі кнігамі, выдадзенымі ў 2009 годзе.
Уладзімер Арлоў. Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся. Вершы. Менск, Выдавец І.П. Логвінаў, Выдавецкая сэрыя «Кнігарня Наша Ніва».
Арлоў піша ў прасторах мапы адчуваньняў, таму эратычнасьць заўсёды была для мяне галоўнай адметнасьцю ягонага творчага метаду. Гэта чалавек, які зрабіў Полацак родным горадам усіх беларусаў. Ён апісвае свае падарожжы — ня важна, ці геаграфічныя, ці гістарычныя, ці эратычныя, — так, нібыта можна глядзець ягонымі вачыма, піць віно ягонымі вуснамі, дакранацца ягонымі рукамі і верыць, што ўсё гэта адбывалася з табою.
«вам сьнілася
што вы — мост
падобны да Карлавага ў Празе
або да мосту
зь нечага вандроўнага сну?» (Вам сьнілася?)
што вы — мост
падобны да Карлавага ў Празе
або да мосту
зь нечага вандроўнага сну?» (Вам сьнілася?)
Рыгор Барадулін. Выпаў грук у грома з рук. Менск, «Радыёла-плюс».
Заўжды зьдзіўляе наяўнаьсць у рэйтынгах асобнага разьдзелу — дзіцячая літаратура. Між тым дзеці рэйтынгаў не чытаюць, але не патрабуюць ад чалавека, які да іх зьвяртаецца, нічога, апроч яго самога. Таму, хто піша для дзяцей, глупа і злачынна прыкідвацца «сваім», і з дапамогай абмежаванага, як сялянская зброя, арсэналу прысюсюкваньняў, спрабаваць завэрбаваць малое ў стан тых, хто верыць у «службу Радзіме», «адданую працу хлебароба» і «павагу да старэйшых». Кніга Барадуліна — сапраўдны і шчыры дзіцячы свет, створаны па законах назіраньня, фантазіі, абсалютна рацыянальнай лёгікі і гульні, якая гэтую лёгіку спараджае. Надзвычайнае задавальненьне для ўсіх, хто не згубіў веры.
«Серп тупы
Казытаў снапы,
Пах гаркаваты
Чуў нос кірпаты.
Хацеў сляпы
Палічыць слупы.
Гарачай гарбаты
Прасіў гарбаты.
Вяроўкі імгла
Вяла віла.
Да рэчкі смага
Вяла вала.» (Кожнаму сваё)
Казытаў снапы,
Пах гаркаваты
Чуў нос кірпаты.
Хацеў сляпы
Палічыць слупы.
Гарачай гарбаты
Прасіў гарбаты.
Вяроўкі імгла
Вяла віла.
Да рэчкі смага
Вяла вала.» (Кожнаму сваё)
Минская школа. Альманах поэзии. Выпуск 1. Отв. ред. Дм. Строцев. Минск, «Новые мехи».
Паэты лічацца збольшага асобамі антысацыяльнамі, маргінальнымі, эгацэнтрычнымі, — тыповым матэрыялам для псыхатэрапетаў. Аднак менавіта паэтычныя супольнасьці і суполкі вызначалі і вызначаюць рэтраспэктывы і пэрспэктывы літаратурнага працэсу. Што прымушае такіх розных людзей яднацца пад шыльдай аднаго камьюніті? Чаму такога кшталту прафэсійныя таварыствы ўзьнікаюць менавіта на гістарычных і сацыяльных разломах? Альманах «Минская школа», які сабраў у сабе надзвычай розныя тэксты, — удалая спроба зафіксаваць падпольнае ня толькі для дзяржаўных пісьменьніцкіх саюзаў творчае жыцьцё сталіцы. Найперш цікавы як гістарычны дакумэнт.
«Как программа „Время“ — снится сон,
общий на один микрорайон.» (Алексей Жданов)
общий на один микрорайон.» (Алексей Жданов)
Дзмітры Плакс. Трыццаць тэкстаў. Менск, «Медысонт», Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў».
Унікальны прыклад тэкстаў, у якіх голас і інтанацыя ёсць вызначэньнем і ўмоваю гранічна важных паняткаў — жыцьця і сьмерці, любові і каханьня, дзеяньня і ня-дзеяння. Выдатны камэртон для чытачоў: няверна ўзятая нота, мінімальны фальш, няшчырасьць, ці ў пачуццях, ці ў думках, — і вершы ўнікаюць цябе, распадючыся на чорныя друкарскія значкі.
«Тлусты ліст ляціць віхор круціць пяць хвілін пачакаю яшчэ ўчора ня трэба нам мора ні сьлёз ні шчасьця абы ня ўпасьці толькі б утрымацца дакрануцца памацаць яшчэ раз адчуць і адбіцца адлаяцца не ўкляпацца ў зямлю цалкам»
Алесь Разанаў. Пчала пачала паломнічаць. Вершаказы. Менск, Выдавец І.П. Логвінаў.
Разанаў — яскравы прыклад паэта-дэміюрга, элемэнтарнай часьцінай сьвету якога ёсьць фанэма. Ён не гуляецца гука-сэнсамі, а дакладна ведае, у якое слова і спалучэньні словаў яны маюць скласьціся. Вышэйшая сіла ягоных радкоў у тым, што дабро і зло ня маюць абсалютнага значэньня і залежаць выключна ад супастаўленьняў, створаных воляю аўтара.
«Дзіда паслухмяная, як дзіця, якое, калі яму кажуць: „Ідзі!..“, ідзе датуль і дагэтуль, дакуль яму кажуць, і разам з тым дасьведчаная, як стары дзед.» («Дзіда»).