Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Ўладзімер Пракапцоў заявіў, што ў Беларусі неабходна аднавіць Рэстаўрацыйную раду. У яе, паводле У.Пракапцова, павінны ўвайсьці прафэсіяналы зь вялікім стажам і моладзь.
Як падае БЕЛТА, Уладзімер Пракапцоў лічыць, што маладым рэстаўратарам трэба напрацоўваць практычны вопыт на аб’ектах, якія сёньня рэстаўруюцца ў Беларусі, і гэта могуць быць Мірскі і Нясьвіскі замкі.
У.Пракапцоў таксама заявіў, што на базе Нацыянальнага мастацкага музэю трэба стварыць Рэстаўрацыйны цэнтар, які будзе абслугоўваць і іншыя музэі Беларусі. Менавіта ў Нацыянальным мастацкім музэі працуе дастаткова высакаклясных рэстаўратараў, якія могуць перадаць сваё майстэрства іншым.