СЛУХАЦЬ:
Міхаіл Жых, галоўны інжынэр прадпрыемства “Мінская спадчына”, якое выконвае работы на бальшыні плошчаў у Верхнім горадзе Менску, рэалізацыяй плянаў задаволены і ўжо зазірае ў аддаленую пэрспэктыву:
“Дзяржава прыняла адпаведныя нарматыўна-прававыя акты аб аднаўленьні гістарычнага цэнтру, і ўжо ад 2005 году ідзе
Ад 2005 году ідзе мэтанакіраваная праца на адбудову канкрэтных аб'ектаў...
А вось стаўленьне незалежных экспэртаў да мэтадаў рэстаўрацыі Верхняга гораду — надзвычай крытычнае. Бальшыня спэцыялістаў зьвяртае ўвагу: будаўніцтва вядзецца безь неабходных археалягічных дасьледаваньняў, а значыць, бясьсьледна зьнікае неацэнны культурны пласт. Апроч таго, як паказвае досьвед, адбываецца не рэстаўрацыя, а зьнішчэньне старых будынкаў, на месцы якіх потым ставяцца навабуды з сучасных матэрыялаў. За апошні час найбольш пацярпелі кварталы вуліц Гандлёвай, Кірылы і Мятода, дзе часткова ці цалкам руйнаваліся рэдкія ацалелыя дамы з 200-гадовай гісторыяй. Гаворыць гісторык архітэктуры Ўладзімер Дзянісаў:
“Што тычыцца заяваў, што муроўка была ў вельмі кепскім тэхнічным стане і што фактычна нельга захаваць гэтыя старажытныя муры,
Аб’екты, якія паўстаюць на месцы разбураных камяніц, ніякімі помнікамі назваць нельга. Гэта ўжо ня помнік ХVІІІ стагодзьдзя, а невядома што...
Між тым, як лічыць старшыня Беларускага камітэту міжнароднай рады помнікаў і мясьцінаў Уладзімер Гілеп, у выпадку з гістарычным цэнтрам Менску даводзіцца казаць, што ўсё ж лепей “сініца ў руках”, чым нічога:
“Вядома, у першую чаргу трэба было захоўваць аўтэнтыку. Калі рэстаўратары пайшлі па шляху — нешта прыбраць, нешта аздобіць, то, я думаю, тыя, хто прымалі ўдзел у гэтым, — памыляліся. Але зразумела, што вы знойдзеце дзясятак рэстаўратараў, якія будуць такую неабходнасьць апраўдваць! Зь іншага боку, каб не пасьпяшаліся, то мы маглі б страціць Верхні горад увогуле. Бо быў у нас такі архітэктар Грыгор’еў, які заплянаваў (і яго вельмі многія падтрымлівалі, у тым ліку і гарадзкія ўлады) зьнесьці ўвесь Верхні горад. Таму вымушаныя былі сьпяшацца, можа, нават, і робячы тыя памылкі, якія ёсьць сёньня. Я асабіста дзякую Богу, што мы захавалі Верхні горад. Нават у такім стане”.
Даведка
Паводле зьвестак Міністэрства культуры, у Дзяржаўным сьпісе гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, які рэгулярна абнаўляецца ад 2006 году, налічваецца 4877 аб’ектаў. 14 помнікаў маюць статус найвышэйшай катэгорыі. Тры зь іх атрымалі статус сусьветнай спадчыны пад эгідай ЮНЭСКО (Мірскі замак, палац Радзівілаў у Нясьвіжы, геадэзычная дуга Струвэ), іншыя прэтэндуюць на тое, каб трапіць у міжнародныя рэестры. Сярод кандыдатаў — Аўгустоўскі канал, духоўныя цэнтры Полацку, зьвязаныя зь імем сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, палацава-паркавы ансамбль у Гомелі, аб’екты драўлянага дойлідзтва Палесься, Берасьцейская крэпасьць ды іншыя.