Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля адбылося слуханьне пазову праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага й Леаніда Судаленкі да гарвыканкаму. Апошні ня даў ім дазволу правесьці пікет на пляцы Паўстаньня 10 сьнежня, у Дзень правоў чалавека.
Леанід Судаленка: «Мы хацелі выказаць сваё стаўленьне да Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, прынятай ААН. Выканкам забараніў нам гэта зрабіць. Спаслаўся на сваё рашэньне № 299 „Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Гомелі“, паводле якога мы не заключылі дамовы зь міліцыяй, мэдычнай установай і спэцаўтапрадпрыемствам на абслугоўваньне пікету й не ўказалі парадак яго правядзеньня. Да таго ж, пікет мы замовілі нібыта ня ў тым месцы, якое вызначана ў горадзе дзеля правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Усё гэта й вымагае патрабаваць праз суд ня толькі адмены рашэньня выканкаму на забарону пікету, але й рашэньня № 299, якое абмяжоўвае правы грамадзянаў на мірныя сходы».
Судзьдзя Сяргей Шыцікаў, які разглядаў пазоў праваабаронцаў, вызначыў не разглядаць пытаньне на адмену рашэньня № 299 — на той падставе, што яно суду нібыта не падведамнае.
Прэтэнзіі праваабаронцаў на забарону пікету судзьдзя наважаны разгледзець 30 сьнежня.