Падвышэньне цэнаў на расейскі газ для Беларусі ў 2010 годзе магчыма часткова кампэнсаваць за кошт фінансавых рэсурсаў, якія Газпром пералічвае для фармаваньня статутнай часткі капіталу ў “Белтрансгазе”.
Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын у Санкт-Пецярбургу.
Як вядома, Газпром набывае 50%-ы пакет акцый “Белтрансгазу” і мае пералічыць у лютым каля 625 мільёнаў даляраў.
Ён нагадаў пра дзейны кантракт. Маўляў, “кантрактныя абавязанні павінны выконвацца абодвума бакамі”.
Ён назваў павелічэньне цаны на газ для Беларусі мінімальным, дадаўшы, што яно фактычна знаходзіцца ў межах “інфляцыйных працэсаў”.