Гэтыя пытаньні ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць аглядальнік газэты “Наша ніва” Зьміцер Панкавец, кіраўнік расейскіх праграмаў фінскага Інстытуту міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошас, рэдактар часопісу “Россия в глобальной политике” Фёдар Лук’янаў і журналіст Павел Шарамет.
Дракахруст: Беларуска-расейская сустрэча на найвышэйшым узроўні пакінула шмат загадак – і наконт таго, пра што там дамовіліся, і наконт таго, чаму дамовіліся менавіта аб гэтым. Што ж бакі так упарта абмяркоўвалі на працягу 8 гадзінаў? Зь ня вельмі пэўных камэнтароў вынікала, што Крэмль пайшоў на істотныя саступкі – у 2010 годзе для Беларусі застаецца ранейшая цана на газ, таксама на ранейшым узроўні захоўваецца нафтавае мыта? Чаму?
Аглядальнік “Беларускіх навінаў” напісаў нават пра вяртаньне залатых дапуцінскіх часоў. Сапраўды вяртаюцца? Зьміцер Панкавец, як вы мяркуеце?
Панкавец: Калі можна так выказацца, то гэта натуральная падзяка Крамля за падпісаньне Мытнага саюзу. Дамова аб адзінай мытнай
Гэта натуральная падзяка Крамля за падпісаньне Мытнага саюзу...
Зьвярнуў бы увагу, што на мінулым тыдні ў аналітычным выпуску “Панарамы” на БТ вядучая дазволіла сабе ўласную ацэнку падпісаньня Мытнага саюзу. “Асабіста мне не падабаюцца новыя мыты на аўтамабілі”, – сказала яна, нібыта абвяшчаючы пазыцыю значнай часткі беларускага насельніцтва. А за колькі тыдняў да падпісаньня Мытнага саюзу Асацыяцыя эўрапейскіх прадпрымальнікаў зьвярнулася з адкрытым лістом, што новае пагадненьне значна пагоршыць доступ заходніх экспартэраў на рынкі дзяржаў, што ўвайшлі ў саюз.
Таму Лукашэнка ехаў у Маскву з канкрэтнай мэтай: ягоныя саступкі павінны быць аддзячаныя. Напэўна, гэта і тлумачыць пазыцыю, якую на перамовах прыняла беларуская дэлегацыя. Як іранічна напісаў “Коммерсант”, беларусы бралі расейцаў зморам, патрабуючы ўсё новыя льготы, крэдыты, паслабленьні. Расейцы ж безумоўна задаволеныя, што цяпер іхнія фуры з таварамі ня будуць стаяць на нібыта неіснуючай мяжы зь Беларусьсю. Хутчэй за ўсё, Лукашэнка чарговы раз прысягнуў на адданасьць і вернасьць кіраўнікам Расеі. Але гаварыць пра дапуцінскія часы нельга ні ў якім выпадку. Ужо адных голых абяцаньняў для апэтыту Крамля, які расьце, будзе, відавочна, замала. За танны газ і нафту трэба плаціць канкрэтнымі саступкамі.
Дракахруст: А вось меркаваньне журналіста Паўла Шарамета.
Шарамет: Першае, што трэба адзначыць, камэнтуючы сустрэчу Лукашэнкі і Мядзьведзева – гэта абсалютная абыякавасьць грамадзкай
Мыта на нафту, цана на газ даволі нізкія для Беларусі таму, што наагул у выніку крызісу падаюць цэны ў Эўропе...
І цэны, якія былі пазначаныя ў кантракце 2009 году, не адлюстроўваюць чаканьняў, і на 2010 год прагназуецца нават зьніжэньне. Таму я тут нічога такога дзіўнага ня бачу. Відавочна, што ідзе гандаль, відавочна, што Лукашэнка ўключыў сваю катрынку пра славянскае братэрства, відавочна, што напярэдадні выбараў у Беларусі ён хоча атрымаць ад Расеі прэфэрэнцыі і грошы і цяпер актыўна таргуецца з Крамлём. А Крэмль гэта выкарыстоўвае, каб гэтыя славянскія абдымкі былі шчыльныя і не размыкаліся.
Дракахруст: Ці вяртаюцца дапуцінскія часы ў адносінах паміж Расеяй і Беларусьсю? Адказвае кіраўнік расейскіх праграмаў фінскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошас.
Мошас: Не, я мяркую, што залатыя дапуцінскія часы не вяртаюцца, але тое, што мы сёньня бачым – гэта наступства даўняй няпэўнасьці
Масква спрабуе прыпыніць працэс збліжэньня Беларусі з Эўропай інструмэнтамі эканамічнага стымуляваньня...
Дракахруст: І, нарэшце, меркаваньне рэдактара часопісу “Россия в глобальной политике” Фёдара Лук’янава.
Лук’янаў: Я мяркую, што дапуцінскія залатыя часы не вяртаюцца. І яны вярнуцца ня могуць паводле вызначэньня. Па-першае,
Расея нарэшце зразумела, што за эканамічныя магчымасьці і нават за палітычную ляяльнасьць трэба нешта плаціць...
Цяпер сытуацыя зьмянілася ня толькі ў двухбаковых адносінах, яна зьмянілася вакол – і ў Эўропе, і на постсавецкай прасторы. Мадэль саюзнай дзяржавы цалкам відавочна вычарпаная. Відаць, гэтая канструкцыя будзе і далей неяк існаваць, але сур’ёзна яе ніхто не ўспрымае, акрамя Паўла Барадзіна, у якога іншага выйсьця няма. Тое, чаго дамагаецца Расея, хутчэй прывязана да ідэі мытнага саюзу. Гэта ня столькі дэманстрацыя палітычнай ляяльнасьці, колькі рэальная спроба пашырэньня агульнага рынку, паколькі і ня ў сувязі зь Беларусьсю агульная палітычная філязофія, якая сёньня дамінуе ў Маскве ў палітычных розумах, – гэта сьвет XXI стагодзьдзя як сьвет буйных эканамічных суб'ектаў, здольных кансалідаваць вакол сябе больш шырокія абшары.
І калі Расея хоча чагосьці дамагчыся, яна павінна быць такім цэнтрам прыцягненьня. На мой погляд, якаснай зьменай у параўнаньні з часам пуцінскага прэзыдэнцтва зьяўляецца тое, што Расея нарэшце зразумела, што за эканамічныя магчымасьці і нават за палітычную ляяльнасьць трэба нешта плаціць. Бо да апошняга часу была нейкая ўнутраная надзея, што можна абысьціся бяз крокаў насустрач і прымусіць партнэраў да нейкіх дзеяньняў. У выпадку з спадаром Лукашэнкам гэта не атрымліваецца. І цяпер робіцца спроба збудаваць сыстэму, калі Масква дамагаецца таго, чаго яна хоча ў Беларусі, перш за ўсё эканамічнай экспансіі, але за гэта ідзе на даволі сур’ёзныя саступкі, прынамсі па газе і па нафце. І я думаю, што гэтым усё не абмяжуецца.
Дракахруст: Аднак на саступкі пайшла ня толькі Масква. Нядаўна Аляксандар Лукашэнка ўсё ж падпісаў, нягледзячы на шматлікія пярэчаньні і выказваньні незадавальненьня мытны саюз з Расеяй і Казахстанам. Напярэдадні паездкі ў Маскву ён сваім указам зацьвердзіў продаж чацьвёртага паводле памераў банку Беларусі расейскаму “Ашчадбанку”. Нарэшце, ужо пасьля сустрэчы ў Маскве першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка пацьвердзіў чуткі аб продажы расейскім бізнэсоўцам сапраўднага “фамільнага срэбра” беларускай эканомікі – наваполацкага “Нафтану”. Чаму Лукашэнка апошнім часам пайшоў на гэтыя крокі, на якія не ішоў раней? Калі з Эўропай была канфрантацыя, такія крокі не рабіліся, а цяпер, у пэрыяд нармалізацыі адносінаў, робяцца. Чаму?
Мошас: Па-першае, эканамічная сытуацыя як мінімум не паляпшаецца і лёгіка кіраваньня эканамічным працэсам дыктуе такія паводзіны,
Аляксандар Лукашэнка ведае, што робіць – ён ідзе на тыя крокі, якія не пагражаюць ягонай уладзе...
Гэта палітыка лявіраваньня, але я думаю, што Аляксандар Лукашэнка ведае, што робіць – ён ідзе на тыя крокі, якія не пагражаюць ягонай уладзе і палітычным асновам рэжыму. Гэта ён можа сёньня Маскве аддаць, не страчваючы кантролю над палітычнай сытуацыяй ці, як ён любіць гаварыць, сувэрэнітэту краіны.
Панкавец: Выглядае на тое, што падчас перамоваў зь Мядзьведзевым у Менску і Маскве Лукашэнка прайграў па ўсіх франтах. Ён
На чые ж грошы будзе пераабірацца Лукашэнка?..
Дракахруст: Павел Шарамет ня згодны з ацэнкай мытнага саюзу Зьмітром Панкаўцом.
Шарамет: Праблемы беларускага бюджэту, беларускай эканомікі відавочныя. Ня трэба ў тым, што Беларусь прадае банкі расейцам,
Галоўнае пытаньне – што патрабуюць узамен Пуцін і Мядзьведзеў ад Лукашэнкі...
У Лукашэнкі патавая сытуацыя. Ягоны сацыялізм бяз сталага паджыўленьня існаваць ня можа. Раней было моцнае расейскае паджыўленьне. На працягу апошняга паўтара году ўзьнікла паўза ў гэтым паджыўленьні. І таму Лукашэнка паспрабаваў згуляць на Захадзе, каб атрымаць дапамогу адтуль. Аднак дапамога адтуль ідзе не ў такіх вялікіх памерах, як з Расеі, і заходняя дапамога даволі жорстка палітычна зьвязаная. Таму напярэдадні выбараў арэлі вагаў пайшлі ў іншы бок, і Лукашэнка зьявіўся ў Маскве, каб вырашыць свае эканамічныя праблемы, каб потым пры дапамозе гэтага вырашыць сваю галоўную палітычную праблему – працяг тэрміну прэзыдэнцтва. У Маскве гэта разумеюць, і галоўнае пытаньне – што патрабуюць узамен Пуцін і Мядзьведзеў ад Лукашэнкі. Але пакуль гэта незразумела.
Няясна, ці няма ў іх ідэі ўвядзеньня пасады прэзыдэнта Расеі і Беларусі, ці пакуль яны свае козыры трымаюць для наступнага раўнду, калі зусім цяжка будзе Лукашэнку і ён будзе вымушаны пайсьці на яшчэ большыя палітычныя саступкі.
Таму гэтую 8-гадзінную размову Лукашэнкі і Мядзьведзева я б разглядаў як уваходжаньне ў тэму, бо гэта была размова людзей, якім, па вялікім рахунку, няма пра што гаварыць пасьля ранейшых рэзкіх выпадаў Лукашэнкі на адрас Пуціна.
Дракахруст: І тлумачэньне Фёдара Лук’янава.
Лук’янаў: Па-першае, наконт продажу “Нафтану” я б усё ж не сьпяшаўся. Ведаючы асаблівасьці палітычнага стылю прэзыдэнта Беларусі,
Мадэль продажу Расеі абяцаньняў таксама сябе вычарпала разам з саюзнай дзяржавай...
Чаму Менск ідзе на саступкі? На мой погляд, таму, што мадэль продажу Расеі абяцаньняў таксама сябе вычарпала разам з саюзнай дзяржавай. Расея пуцінская, Расея цяперашняя, тандэмакратычная, сантымэнтаў ня мае і пачынае разумець, што набыцьцё нічым не забясьпечанай публічнай ляяльнасьці ні да чога не вядзе. Патрабаваньні растуць, а з другога боку ў прэзыдэнта Лукашэнкі прастора для манэўру таксама ня надта вялікая: эканамічная сытуацыя ў Эўропе даволі цяжкая. Нават калі ўявіць сабе немагчымае, што ён пачне рэальна рабіць крокі ў бок Эўропы, гэта зусім не азначае, што Эўропа будзе здольная яму хутка эканамічна дапамагчы. Мы бачым, што Ўкраіна пры ўсёй сваёй праэўрапейскай дэкляратыўнай скіраванасьці ўжо ня можа выбіць з эўрапейцаў сур’ёзных грошай на падтрымку сваёй эканомікі. Так што выхадаў значна менш, чым было раней, прастора звузілася. Зразумела, што эўрапейская арыентацыя Беларусі жорстка абмежаваная гарантыямі асабістай улады Лукашэнкі, ён, ясная рэч, ня пойдзе ні на якія крокі, якія могуць паставіць гэтую ўладу пад сумнеў.
Што будзе адбывацца да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і адразу пасьля іх? Гэта цікава, бо Эўразьвяз, відавочна, мяняе сваю тактыку адносна Менску: дэмакратызацыя як патрабаваньне сыходзіць на задні плян, але падтрыманьне ўлады і балянсу ў беларускай эканоміцы патрабуе больш гнуткай пазыцыі адносна Масквы.
Дракахруст: Як бы там ні было, але, гледзячы па ўсім, Лукашэнка ў Маскве атрымаў шмат розных дабротаў. Ці не азначае сустрэча ў Маскве, што Беларусь ужо не цікавіць збліжэньне з Эўропай, што яна закрывае файл “Усходняга партнэрства”? Ці таму, што ён выканаў сваю функцыю – напалохаў Маскву, ці таму, што не дае належнага плёну? Ці не на гэта намякаў Мядзьведзеў, калі казаў пра ўзгадненьне зьнешняй палітыкі? Можа, на фоне ўзаемаразуменьня, якое было дасягнутае ў Маскве, Эўропа Менску ўжо і не патрэбная?
Лук’янаў: Я б наконт узаемаразуменьня не сьпяшаўся. Не, у тым сэнсе, што кожны бок добра разумее намеры іншага і яны ведаюць цану
Чым больш прэзыдэнту Беларусі давядзецца пад ціскам эканамічнай рэальнасьці рабіць крокі ў бок Расеі, тым важней прынамсі дэманстратыўна рабіць жэсты ў бок Эўропы...
Мошас: Файл “Усходняга партнэрства” не закрыты. Ён сапраўды адыграў сваю інструмэнтальную ролю ў тым, што ўмацаваў пазыцыі Менску ў гандлі з Масквой, але нішто не гаворыць пра тое, што Беларусь зараз ізноў пачне разварочвацца ў іншы бок. Гэтая палітыка лявіраваньня паміж Масквой і Брусэлем аказваецца і выгаднай, і ўдалай з пункту гледжаньня тых задач, якія ставіць перад сабой сучасная беларуская ўлада. І я б зь вялікім недаверам успрымаў словы пра тое, што ў Масквы і Менску зараз узьнікне поўная згода. І той факт, што, нягледзячы на ўсю сваю ўрачыстасьць, гэтае паседжаньне адбылося не ў гадавіну падпісаньня пагадненьня аб саюзнай дзяржаве, утрымлівае сымбалізм, які прымушае нас з пэўным скептыцызмам ставіцца да ўсіх заяваў пра рыхтаваныя новыя прарывы і новае збліжэньне на расейска-беларускім кірунку. І заявы спадара Пуціна, зробленыя падчас яго чарговай камунікацыі з народам, гавораць пра тое, што і ў асабістым пляне паміж беларускім і расейскімі лідэрамі яшчэ далёка ня ўсё ў парадку.
Шарамет: Я ня веру ніводнаму слову Лукашэнкі, нават калі ён вядзе размову пра надвор’е. Я ніколі ня верыў і ня веру ні ў беларускую
Адносіны з Захадам Лукашэнка выкарыстоўвае найперш для таго, каб умацаваць свае пазыцыі ў Маскве...
Панкавец: Ніхто мэтанакіравана адмаўляцца ад удзелу ва “Ўсходнім партнэрстве” ня будзе. Для гэтага няма ніякіх прычын. Хоць і відавочна, што пакуль гэтая палітыка Эўразьвязу не прыносіць для афіцыйнага Мінску жаданых вынікаў. Значэньне “Ўсходняга партнэрства” невялікае ў эканамічным і фінансавым пляне, яно больш важнае ў значэньні сымбалічным, як дэманстраваньне таго, што
Прыміце мяне такім, які я ёсьць – нібыта кажа Лукашэнка...
Дракахруст: Павел Барадзін заявіў, што на наступным, ліпеньскім 2010 году, паседжаньні рады саюзнай дзяржавы будуць разгледжаныя пытаньні канстытуцыйнага акту і адзінай валюты. Гэта звычайная клаўнада Барадзіна ці пробны шар?
Мошас: Зразумела, апарат саюзнай дзяржавы спрабуе адыгрываць пэўную ролю. Але рамяство аналітыка навучыла мяне, што навіна –
Беларускі бок спрабаваў прапанаваць Расеі зьмяніць закон пра Цэнтрабанк РФ, на што Расея, зразумела, ня пойдзе ...
І пакуль я ня ўбачу гэтых рэчаў у зацьверджаным і ратыфікаваным выглядзе, я буду да канца сумнявацца ў тым, што гэта магчыма.
Панкавец: Думаю, што ўсё ж ня варта ўсур'ёз разглядаць гэтыя словы Пал Палыча. Канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы – гэтая
Для расейцаў цяпер больш важнымі зьяўляюцца канкрэтныя і рэалістычныя праекты, як набыцьцё “БПС-банку” ці “Нафтану”...