Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі газ у 2010-м таньнейшы, чым баяліся


У новым годзе Беларусь атрымае расейскі газ таньней, чым прапісана ў кантракце. Такім вынікам закончыліся перамовы паміж А.Лукашэнкам і Дз.Мядзьведзевым 10 сьнежня, паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Ўл.Сямашка


Уладзімер Сямашка распавёў журналістам, што яму і яго расейскаму калегу Ігару Сечыну было даручана урэгуляваць да канца году стасункі ў газавай сфэры паміж дзьвюмя краінамі, па прынцыпе "сынхроннага пераходу на прынцып роўнадаходнасьці да 2014-2015 году", паведамляе БелаПАН.

Даведка

31 сьнежня 2006-га году, калі падпісваўся кантракт аб пастаўках паміж Газпромам і Белтрансгазам, бакі сыходзілі з таго, што Расея пяройдзе на рынкавае цэнаўтварэньне на газ як унутры краіны, так і для Беларусі да 2011 году.

Пазьней Крэмль вырашыў перанесьці лібэралізацыю ўнутранага цэнаўтварэньня з 2011 на 2014-2015 гады. Адтэрміноўка аднак ня тычылася Беларусі. З наступнага году скачок цаны на газ для Менску меў паводле кантракту скласьці больш за 16%.

На паседжаньні Дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы ў чацьвер расейскі бок пагадзіўся ўрэшце сынхранізаваць рост цэнаў на газ для Беларусі з унутрырасейскім новым графікам. "Перамовы ня будуць простымі", - пракамэнтаваў вусную дамоўленасьць беларускі віцэ прэм'ер, -"аднак такая добрая воля з боку прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева і прэм'ер-міністра Ўладзіміра Пуціна была выказана".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG