У Беларусь пачала паступаць вакцына супраць пандэмічнага грыпу A (H1N1), паведаміла 15 сьнежня журналістам намесьнік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны ўрач Валянціна Качан.
Паводле яе слоў, ужо пачалася працэдура рэгістрацыі вакцыны ў краіне. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту плянуецца закупіць 1 мільён доз вакцыны. Гэтай колькасьці, заявіла намесьнік міністра, хопіць для вакцынацыі 500 тысячаў чалавек. У першую чаргу вакцына прызначана для работнікаў арганізацый аховы здароўя і жыцьцёва важных службаў краіны, якія ўваходзяць у групы рызыкі, сказала Качан. Вакцынацыя груп рызыкі супраць грыпу A (H1N1) будзе праведзена ў найбліжэйшы час, -- паведамляе БелаПАН.
Міністэрства аховы здароўя таксама рэкамэндавала закупляць вакцыну за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. Таму, магчыма, адзначыла яна, прышчэпкі ад пандэмічнага грыпу A (H1N1) змогуць атрымаць больш за 500 тысяч жыхароў Беларусі.
Качан заявіла, што сёньня сытуацыя з распаўсюджваньнем грыпу ў Беларусі ацэньваецца як "абсалютна стабільная". Захворваньне на грып знаходзіцца на ўзроўні аналягічнага пэрыяду мінулага года, а па асобных гарадах нават ніжэй. "Я вельмі спадзяюся, што такое выдатнае надвор'е нам дапаможа справіцца з грыпам", — сказала прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.