Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ВОБЛАЧНА...
...і ніжэй нуля: -2 — -5.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Адкрыцьцё выставы "Песьня пра долю", прысьвечанай 40-гадоваму юбілею "Песьняроў". Менск, Літаратурны музэй імя Янкі Купалы, 17:00.
Канцэрт Віктара Шалкевіча. Менск, Дом культуры вэтэранаў, 19:00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Стакгольме швэдзкі кароль Карл ХVI Густаў і каралева Сыльвія ладзяць банкет у гонар сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1901 італьянец Джульельма Марконі пераслаў першы радыёсыгнал цераз Атлянтыку, з паўднёвай Англіі на востраў Ньюфаўндлэнд каля берагоў Канады.
У 1911 нарадзіўся эгіпэцкі пісьменьнік Нагіб Магфуз, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (памёр у 2006). У 1918 нарадзіўся іншы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, расейскі пісьменьнік Аляксандар Салжаніцын (памёр у 2008).
У 1994 расейскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Чачні, закончыўшы трохгадовае памкненьне збунтаванай рэспублікі да незалежнасьці.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень гор.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Дзьвесьце беларусаў уступяць у NATO"
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Хамская ўлада — подласьць і здрада!" — Віктар Шалкевіч