Каля паўсотні чалавек інфікавана сёлета на Гарадзеншчыне, 20 — працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў.
Сёлета за 10 месяцаў на Гарадзеншчыне зарэгістравана каля 50 новых выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі. Паводле стану на 1 лістапада, згодна з афіцыйнай статыстыкай, у вобласьці налічваецца 418 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі. Камэнтуючы гэтыя лічбы, спэцыяліст абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Ніна Кашлей кажа:
«У параўнаньні зь мінулым годам колькасьць інфікаваных павялічылася. Калі раней, прыкладна да 2004 году, колькасьць інфікаваных дадавалася за кошт тых, хто ўнутрывенна ўводзіў наркотыкі, то зараз на першае месца выходзіць полавы шлях заражэньня інфэкцыяй».
Са слоў спадарыні Кашлей, мэдыкі вылучаюць тры сацыяльныя групы: людзі, якія нідзе не працуюць, другая група — тыя, хто вярнуўся з турмаў, і трэцяя група — рабочыя прамысловых прадпрыемстваў.
Кашлей: «І на сёньняшні дзень за 10 месяцаў, на жаль, найбольш сярод інфікаваных — рабочыя прамысловых прадпрыемстваў. З 50 чалавек інфікаваных сёлета 20 — работнікі прамысловых прадпрыемстваў».
Спэцыяліст слонімскага Цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Алена Дабрыян, кажучы пра новыя тэндэнцыі сярод інфікаваных, зьвяртае ўвагу, што ў апошнія гады амаль няма выпадкаў заражэньня ва ўзросьце да 29 гадоў полавым шляхам.
Яна лічыць, што маладое пакаленьне больш бясьпечнае, і дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад таго, як СНІД успрымаюць людзі ў веку 30–50 гадоў.
Дабрыян: «Ведаеце, я выступаю часта на прадпрыемствах і ў арганізацыях, і калі пачынаю казаць, што трэба выкарыстоўваць прэзэрватывы, то ў лепшым выпадку з залі ўхмылка альбо рогат. Некаторыя мужчыны, калі жанчына прапаноўвае выкарыстоўваць ім прэзэрватыў, лічаць гэта ледзь не абразай».
Яўген Жвірко ўзначальвае ў Лідзе аддзяленьне грамадзкай арганізацыі «Хрысьціянская садружнасьць дарослых і маладых», адной з мэтаў якога — барацьба са СНІДам. Ён кажа, што яны на працягу некалькіх гадоў праводзяць розныя акцыі і трэнінгі з моладзьдзю гораду і раёну і бачыць, што зрухі ў сьвядомасьці людзей у адносінах да СНІДу апошнія часам заўважныя.
Жвірко: «Паціху, мне здаецца, нешта пачало зьмяняцца. Бо памятаю, калі раней мы праводзілі трэнінгі альбо мерапрыемствы ў горадзе і вёсках, то людзі ставіліся так, што гэта, маўляў, мяне не датычыць. Цяпер жа відаць, што наш голас даходзіць, і нават зьяўляецца зваротная сувязь».
На Гарадзеншчыне найбольш ВІЧ-інфікаваных у Лідзкім раёне — 245 выпадкаў, у Горадні — 65, у Слонімскім раёне — 39.
«У параўнаньні зь мінулым годам колькасьць інфікаваных павялічылася. Калі раней, прыкладна да 2004 году, колькасьць інфікаваных дадавалася за кошт тых, хто ўнутрывенна ўводзіў наркотыкі, то зараз на першае месца выходзіць полавы шлях заражэньня інфэкцыяй».
Са слоў спадарыні Кашлей, мэдыкі вылучаюць тры сацыяльныя групы: людзі, якія нідзе не працуюць, другая група — тыя, хто вярнуўся з турмаў, і трэцяя група — рабочыя прамысловых прадпрыемстваў.
Кашлей: «І на сёньняшні дзень за 10 месяцаў, на жаль, найбольш сярод інфікаваных — рабочыя прамысловых прадпрыемстваў. З 50 чалавек інфікаваных сёлета 20 — работнікі прамысловых прадпрыемстваў».
У апошнія гады амаль няма выпадкаў заражэньня ва ўзросьце да 29 гадоў полавым шляхам.