Пераважная бальшыня інфікаваных – маладыя людзі 15-29 гадоў (68,4% ад агульнай колькасьці), паведамляе БелаПАН.
Колькасьць ВІЧ-інфікаваных у розных рэгіёнах Беларусі
Апошнімі гадамі павялічылася колькасьць людзей, якім інфэкцыя перадалася праз сэксуальныя кантакты.
Ад 1987 году ад ВІЧ-інфікаваных маці нарадзілася 1363 дзіцяці. За чатыры месяцы 2009 году – 72. 146 дзецям пацьверджаны дыягназ “ВІЧ-інфэкцыя”.
Агульная колькасьць выпадкаў СНІД у Беларусі – 1 496.
У стадыі СНІД памерла 801 чалавек, зь іх 87 сёлета.