Менск, Масква і Астана дамовіліся

Аляксандар Лукашэнка па выніках дзьвюхгадзінных перамоваў зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Нурсултанам Назарбаевым заявіў, што адзіная мытная тэрыторыя будзе створаная з 1 ліпеня 2010 года.
“Мы дамовіліся, што ў першай палове будучага году мы вырашым пытаньні і выйдзем на адзіную мытную прастору, вызначым тэрміны яе стварэньня. Мы дамовіліся, што з 1 ліпеня 2010 года разам, трыма дзяржавамі, выйдзем на адзіную мытную тэрыторыю”, – заявіў А. Лукашэнка пасьля перамоваў.

Сярод іншага Менск, Астана і Масква дамовіліся аб увядзеньні адзінага мытнага тарыфу з 1 студзеня 2010 года, а з 1 ліпеня ўвойдзе ў сілу мытны кодэкс трох краін. Фармаваць мытны тарыф даручана Камісіі Мытнага саюза.Адпаведныя дакумэнты падпісалі 27 лістапада ў Мінску прэзыдэнты Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Раней датай стварэньня Мытнага саюзу называлася 1 студзеня 2010 года.

У прыватнасьці адказны сакратар Мытнай камісіі Мытнага саюзу Сяргей Глазьеў заяўляў, што найвышэйшы орган Мытнага саюзу павінен сёньня ўхваліць рашэньне аб увядзеньні ў дзеяньне адзінага мытнага тарыфу, агульнага мытнага кодэксу і даць старт асноўным мэханізмам функцыянаваньня Мытнага саюзу з 1 студзеня 2010 году.

З гэтай даты павінен пачаць працу і наднацыянальны орган рэгуляваньня зьнешнегандлёвай дзейнасьці — Камісія Мытнага саюзу. Яе рашэньні будуць абавязковымі для трох дзяржаў.



Лукашэнка: Рашэньні не ўва ўсім адпавядаюць інтарэсам Беларусі


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што заплянаваныя да прыняцьця ў рамках Мытнага саюзу рашэньні не ўва ўсім адпавядаюць інтарэсам Беларусі.

“Шэраг заплянаваных да рашэньня пытаньняў вельмі адчувальныя для беларускага боку і не ўва ўсім нясуць пазытыўны эфэкт”, — заявіў А.Лукашэнка на сустрэчы.

“Аднак, мы ідзем сёньня на іх, бо разьлічваем у канчатковым выніку на збалянсаванасьць інтарэсаў, якія прывядуць да агульных вынікаў для ўсіх бакоў і супольнасьці ў цэлым.

Мы спадзяемся, што сыгналы пра тое, што некаторыя нашы партнэры не настроены на справе даказваць сваю прыхільнасьць да кампрамісаў і гнуткасьці пры рашэньні агульных праблемаў, — беспадстаўныя. Горш за ўсё, калі нацыянальны эгаізм і інтарэс моманту будуць пераважаць над жыцьцёва важнымі інтарэсамі саюзу”, — сказаў А.Лукашэнка, перадае Інтэрфакс.


Да расейскага касьмічнага мыта беларусы не гатовыя


Намесьнік дырэктара беларускай аўтакрамы "CARPLAZA" Юры Крывадубскі сказаў, што да расейскага “вар’яцкага касмічнага мыта беларусы проста не гатовыя, і для беларусаў гэта проста космас”. Паводле спадара Крывадубскага, “памрэ многа афіцыйных дылераў, нейкіх юрыдычных асобаў”.


З Мытнага саюзу выключылі галоўнае


Прадстаўнікі МЗС Беларусі на круглым стале, які адбыўся на мінулым тыдні, казалі, што для Беларусі Мытны саюз – гэта толькі саюз энэргетычны. А Мядзьведзеў і Пуцін сказалі, што нафта і газ не з’яўляюцца таварамі Мытнага саюзу”.

Калі будзе створаны Мытны саюз?


Расейская Фэдэральная мытная служба апублікавала падрабязнасьці плянаванага стварэньня мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.

27.11.2009

Падпісаньне дамовы аб мытным саюзе прэзыдэнтамі Беларусі, Расеі і Казахстану

01.01.2010

Увядзеньне аднолькавых мытных тарыфаў і іншых правілаў рэгуляваньня імпарту для краінаў мытнага саюзу (за выключэньнем некаторых вызначаных катэгорыяў)

01.04.2010

Пачатак тэставаньня мэханізма збору і разьмеркаваньня мытных пошлінаў унутры мытнага саюзу

01.07.2010

  • Увядзеньне ў дзеяньне адзінага Мытнага кодэксу мытнага саюзу
  • Перанос мытнага кантролю на зьнешнія межы Беларусі і Расеі з увядзеньнем мэханізму разьмеркаваньня даходаў ад пошлінаў паміж Менскам і Масквой
  • Скасаваньне мытнага кантролю на мяжы Казахстану з Расеяй і Беларусьсю


01.07.2011

Перанос мытнага кантролю мытнага саюзу на зьнешнюю мяжу Казахстану.

Міты пра мыта


Меркаваньні аналітыкаў наконт падпісаньня дамовы аб Мытным Саюзе збольшага падзяляюцца на катастрафічныя і скептычныя. Адныя гавораць аб перамозе Масквы і пачатку прыгнёту расейскім капіталам беларускага рынку. Іншыя называюць пагадненьне дзяржаўным піярам, кшталту эпапеі з Саюзнай дзяржавай, які далей за дэклярацыі ніколі ня пойдзе.

Экспэрт: “Мытны саюз будзе суправаджацца шматлікімі скандаламі”


Ці можа стацца, што Мытны саюз, абвешчаны пакуль што толькі на паперы ды з высокіх трыбунаў, так і застанецца з шэрагу дэкляраваных намераў? Казахстанскі палітоляг Дасым Сатпаеў не выключае такога разьвіцьця падзеяў — маўляў, занадта шмат супярэчнасьцяў як на ўзроўні дзяржаваў, так і паміж кіраўнікамі Беларусі, Расеі і Казахстану

Раманчук: “Мытны саюз — чарговая піяр-акцыя”


“Я практычна перакананы, што гэты Мытны саюз чакае такі ж лёс, як і ягоных шматлікіх папярэднікаў — так званую Саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі, Адзіную эканамічную прастору, ЭўрАзЭС, СНД і г.д.”

Мытны саюз запрацуе не раней за 1 ліпеня наступнага года


Прэзыдэнты Беларусі, Казахстану і Расеі сёньня падпісалі пакет дакумэнтаў аб стварэньні Мытнага саюзу. Пра гэта па выніках менскага саміту паведаміў А. Лукашэнка. Паводле ягоных словаў, “з 1 ліпеня пачне функцыянаваць адзіная мытная тэрыторыя ў рамках Беларусі, Расеі і Казахстану”.

Сярод іншага Менск, Астана і Масква дамовіліся ўвесьці адзіны мытны тарыф з 1 студзеня 2010 году, а з 1 ліпеня мае ўвайсьці ў сілу мытны кодэкс трох краін. Фармаваць мытны тарыф даручана Камісіі Мытнага саюзу. Такім чынам, рэальна Мытны саюз пачне працаваць не раней за ліпень будучага году.

Беларусам дазволяць вывозіць $10 тысяч без дэклярацыі?


Даляр — такі ж тавар, як і ўсе іншыя. І правілы валютнага рэгуляваньня павінны быць цяпер аднолькавымі для грамадзянаў усіх трох краін. Казахстан зыходзіць тут зь лічбы ў 10 тысяч даляраў, Беларусь і Расея дазваляюць вывозіць без дэклярацыі па 3 тысячы.

Злотнікаў: Беларусь — найбольш адсталая краіна ў Мытным саюзе


Паводле эканаміста Леаніда Злотнікава, калі будзе разьвівацца эканоміка, расьці ўнутраны валавы прадукт, то нешта будуць мець і грамадзяне Беларусі.

Гайдукевіч: Можа адбыцца вельмі непрыемная рэч


Падпісаньне дакумэнтаў аб Мытным саюзе — выгадна для Беларусі. Пра гэта заявіў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч.

Коктыш: Ва ўмовах крызісу гэта можа стаць нейкім выйсьцем


Паводле маскоўскага палітоляга Кірыла Коктыша, для Беларусі стварэньне мытнага саюзу “трох” азначае роўны доступ да расейскага рынку і патэнцыйны доступ да ўнутраных расейскіх коштаў на энэрганосьбіты.

Адчувальныя пытаньні для Беларусі ня вырашаныя


Лідэры Беларусі, Казахстану і Расеі адклалі вырашэньне пытаньняў, якія выклікаюць найвастрэйшыя спрэчкі паміж Менскам і Масквой: пра мыта на нафту і на легкавыя аўтамабілі.

Мытны саюз: эканамічны ці палітычны праект?


Беларусь, Расея і Казахстан стварылі Мытны саюз. Чаму ўдалося сфармаваць новае аб’яднаньне ў кароткія тэрміны? Хто выйграе, а хто прайграе ад стварэньня Мытнага саюзу? Што здабудзе, а што страціць Беларусь? Удзельнікі “Экспэртызы Свабоды” журналістка газэты “Белорусы і рынок” Тацьцяна Манёнак і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Віталь Портнікаў.