Сярод іншага Менск, Астана і Масква дамовіліся ўвесьці адзіны мытны тарыф з 1 студзеня 2010 году, а з 1 ліпеня мае ўвайсьці ў сілу мытны кодэкс трох краін. Фармаваць мытны тарыф даручана Камісіі Мытнага саюзу. Такім чынам, рэальна Мытны саюз пачне працаваць не раней за ліпень будучага году.
У Менску сёньня сабраліся кіраўнікі Беларусі, Казахстану, Расеі, Кыргызстану, Таджыкістану і Армэніі. Расея прапанавала, каб перад самітам ЭўрАзЭЗ, у які ўваходзяць усе гэтыя краіны (за выключэньнем Армэніі, якая зьяўляецца назіральнікам), у вузкім коле сустрэліся лідэры трох краін, якія вырашылі стварыць Мытны саюз — Беларусі, Расеі і Казахстану. Аляксандар Лукашэнка раней заяўляў, што Мытны саюз недастаткова ўлічвае інтарэсы Беларусі, і сёньня ён паўтарыў гэты тэзіс:
“Шэраг заплянаваных да рашэньня пытаньняў вельмі адчувальныя для беларускага боку і не ўва ўсім нясуць пазытыўны эфэкт. Аднак мы ідзем сёньня на іх, бо разьлічваем у канчатковым выніку на збалянсаванасьць інтарэсаў, якія прывядуць да агульных вынікаў для ўсіх бакоў і супольнасьці ў цэлым”.
Гэтак Лукашэнка заявіў на пачатку сустрэчы. “Перамовы былі няпростымі”, — заявіў ён пасьля яе. Пры гэтым ён дадаў:
“Мы дамовіліся, што ў першай палове будучага году мы вырашым пытаньні і выйдзем на адзіную мытную прастору”.
Пры гэтым Лукашэнка акцэнтаваў увагу ўжо на іншым узроўні інтэграцыі — адзінай эканамічнай прасторы. Вырашана, што з гэтай мэтай прэзыдэнты Беларусі, Расеі і Казахстану яшчэ раз зьбяруцца разам 18 сьнежня ў Астане.
Як выглядае, Аляксандру Лукашэнку пры падтрымцы кіраўніка Казахстану ўдалося адцягнуць увагу ад Мытнага саюзу ў бок праекту, які даўно лабіруе афіцыйны Менск — адзінай эканамічнай прасторы. Лукашэнка нават заявіў пра задачу стварэньня такога фармаваньня да канца 2011 году. Такая прастора, у прыватнасьці, прадугледжвае агульны энэргетычны рынак, адзіную транспартную прастору, вольнае перамяшчэньне тавараў ды іншае. Лукашэнка заявіў таксама пра імкненьне да роўнадаходных цэнаў на энэргарэсурсы ў межах Мытнага саюзу. Усе гэтыя прапановы ня вельмі добра ўспрымаюцца ў Маскве. На гэты момант нават невядома, ці пагадзілася Расея ўвесьці ў адзіны мытны тарыф і энэргарэсурсы. А гэта ці не найбольшая таварная група ў Мытным саюзе.
Падрабязнага сьпісу падпісаных сёньня дакумэнтаў пакуль няма. Але з заяваў ясна, што рэальна пра Мытны саюз можна будзе гаварыць не раней за ліпень наступнага году.
Раней выказваўся спадзеў на старт Мытнага саюзу ўжо з пачатку 2010 году. У прыватнасьці, пра гэта казаў адказны сакратар Мытнай камісіі Мытнага саюзу Сяргей Глазьеў:
“Міждзяржсавет, а гэта галоўны орган Мытнага саюзу, мае ўхваліць рашэньні аб увядзеньні ў дзеяньне адзінага мытнага тарыфу, аб прыняцьці адзінага мытнага кодэксу і аб запуску асноўных мэханізмаў Мытнага саюзу, якія запрацуюць з 1 студзеня 2010 года”.