Ствараная партыя “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” (БХД) у распаўсюджаным прэс-рэлізе ацэньвае вынікі канфэрэнцыі “Ініцыятыва “Усходняе партнэрства“ў дачыненьні да Беларусі: роля Літвы”. Арганізатарам імпрэзы, якая адбылася пры канцы мінулага тыдня ў Літоўскім Сойме ў Вільні, выступіла БХД сумесна зь літоўскімі калегамі — хрысьціянскімі дэмакратамі Літвы, партыяй “Саюз Айчыны”.
Паводле сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, падчас канфэрэнцыі лідэры “Беларускага Незалежніцкага Блёку”, экспэрты абмеркавалі з сябрамі Сэйма магчымы фармат удзелу Беларусі і Літвы ў працы Парлямэнцкай асамблеі ЭЗ-Усходнія суседзі (EURO-NEST PA). Так, старшыня парлямэнцкага камітэта ў замежных справах Аўдроніс Ажубаліс заявіў: Літва выступае за тое, каб у працы Парлямэнцкай асамблеі “Ўсходняга партнэрства” EURO-NEST PA прадстаўлялі ня толькі афіцыйныя асобы, але і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў. Паводле літоўскага палітыка, важна каб дэмакратычныя сілы “умацаваліся” у праграме “Усходняга партнэрства” нароўні з афіцыйным Менскам і прадстаўлялі беларускае грамадзтва.
Амбасадар МЗС Літвы ў асаблівых даручэньнях Жыгімантас Павіленіс, кажучы аб пэрспэктывах удзелу Беларусі ва “Ўсходнім партнэрстве”, адзначыў высокія шанцы беларускай дзяржавы. У той жа час дыплямат наўпрост даў зразумець: праз адкрытае зараз акенца туды патрапяць “ня ўсе і ня так хутка”. На яго думку, наступны год для праграмы “Ўсходняе партнэрства”, да якой падключылася Беларусь, можа стаць “годам выкліку”, бо адчуваецца пэўнае расчараваньне ва ўласна ўсходняй палітыцы.
У сваю чаргу, беларускія палітыкі распавялі пра сучасную палітычную сытуацыю ў Беларусі, пра стратэгію новастворанай нацыянальнай беларускай кааліцыі, пра пляны БНБ сумесна дзейнічаць на бліжэйшых выбарах, а таксама аб пагрозах для незалежнасьці краіны і разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі з боку рэжыму Лукашэнкі і Расеі. Віталь Рымашэўскі ў прыватнасьці адзначыў: ад папярэдніх рухаў новая кааліцыя адрозьніваецца тым, што “ёсьць агульныя каштоўнасьці, агульнае бачаньне будучыні Беларусі. Мы ведаем, чаго хочам, каб Беларусь была вольнай”.
Віталь Рымашэўскі праінфармаваў літоўскіх парлямэнтароў пра праблемы з рэгістрацыяй “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” і ўзмоцнены апошнім часам ціск на заснавальнікаў партыі з боку ўладаў.
Зь беларускага боку ўдзел у канфэрэнцыі таксама ўзялі лідэр руху “За Cвабоду!” Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, палітоляг Юры Чавусаў. Гэтаксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня групы Сойма ў сувязях з Рэспублікай Беларусь Юсьцінас Каросас, прадстаўнікі дэлегацыі Эўрапарлямэнта, Міністэрства замежных спраў Літвы, літоўскія сябры Эўрапарлямэнту.