Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лялькоў: “Гэта лягічная супраца”


Ігар Лялькоў
Ігар Лялькоў

Украіна, Беларусь і Літва выступаюць за сумеснае разьвіцьцё “транспартнай інфраструктуры” і “энэргетычнай прасторы”. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Украіны Пятро Парашэнка па выніках сустрэчы кіраўнікоў трох зьнешнепалітычных ведамстваў. Яна праходзіла 22—23 лістапада ў Кіеве.

Старшыня Беларускага Шуманаўскага таварыства Ігар Лялькоў у размове са “Свабодай” назваў гэта “абсалютна лягічным і нармальным працягам супрацы ў межах “Усходняга партнэрства”:

“У мэтах “Усходняга партнэрства” абсалютна не хаваецца разьвіцьцё супрацы паміж былымі савецкімі рэспублікамі, якія ўвайшлі ў гэтую праграму. Адна зь першачарговых мэтаў, прапісаных у гэтых дакумэнтах, — стварэньне эканамічнага саюзу паміж шасьцю краінамі. Гэта нармальная праца ў межах пляну, які быў абвешчаны ўжо пэўны час таму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG