Ад грыпу А/H1N1 ў сьвеце памерлі 6,75 тысяч чалавек

Вірус пандэмічнага грыпу А/H1N1 лябараторна падцьвердзілі ў 206 краінах сьвету, усяго памерлі 6750 хворых, паведамляе Інтэрфакс --> http://interfax.by са спасылкай на Ўсясьветную арганізацыю аховы здароўя. Адзнак рэальная колькасьць хворых можа пераўзыходзіць названыя лічбы, падкрэсьлівае УААЗ.


За апошні тыдзень выпадкі гібелі хворых грыпам А/H1N1 упершыню былі зафіксаваныя ў Босьніі, Македоніі, на Мальдыўскіх выспах, у Швайцарыі і Даніі.

Паводле ацэнак УААЗ ад вірусу грыпу А/H1N1 вакцынаваныя 65 мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце.