Міністэрства інфармацыі другі раз вярнула пададзеныя на рэгістрацыю газэты “Салігорск-плюс” дакумэнты, заявіўшы, што яны зьмяшчаюць парушэньні – паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
У міністэрстве лічаць, што заяўленая тэматыка газэты супярэчыць нормам дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь. У сваёй адмове Міністэрства інфармацыі таксама зьвяртае ўвагу на тое, што рэдакцыі дагэтуль не зрабіла захадаў для разьмяшчэньня юрыдычнай асобы ў нежылым памяшканьні.
Заснавальнік газэты Ўладзімер Шыла лічыць, што міністэрства знаходзіць надуманыя падставы для адхіленьня дакумэнтаў. Гэтую думку падзяляюць і юрысты Беларускай асацыяцыі журналістаў.
“Юрыдычны адрас – гэта, паводле Грамадзянскага кодэксу, месца знаходжаньня органу кіраваньня арганізацыі. Будзе там ажыцьцяўляцца вытворчая дзейнасьць ці не – гэта ўжо ня клопат міністэрства. І на рэгістрацыю гэта ўплываць не павінна”, – патлумачыў намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.
Прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў нагадвае, што зь верасьня гэтага году, апрача газэты “Салігорск-плюс”, Міністэрства інфармацыі не зарэгістравала рэгіянальныя выданьні “Новая газета Бобруйска”, “Магілёўскі час”, “Мар’інагорская” і “Прэфект плюс”.