У Бабруйску лябараторна пацьверджаны адзін выпадак захворваньня на грып (AN1H1). Паводле загадчыцы мясцовага Цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Сьвятланы Камаровай хвароба выяўленая ў маладога чалавека. Вірус “сьвінога” грыпу прывёў да пнэўманіі. Хворы знаходзіцца ў шпіталі.
У Бабруйску зарэгістравана 334 выпадкі захворваньня на пнэўманію. 38 з іх – у дзяцей. Найбольшая колькасьць шпіталізаваных людзей з дыягназам пнэўманія зарэгістравана 11 лістападу – 61.
Раней “Свабода” паведамляла, што ў Магілёве ад пнэўманіі сканала двое чалавек. Паводле мэдыкаў у аднаго зь нябожчыкаў быў выяўлены вірус грыпу (AN1H1).
Усяго ж на Магілёўшчыне зарэгістравана 18 выпадкаў гэтак званага “сьвінога” грыпу. З іх 11 у абласным цэнтры й 2 у Магілёўскім раёне.
Што да захворваньняў на пнэўманію ў Магілёве, то пры канцы мінулага тыдня прызнаваліся 110 выпадкаў. Больш сьвежай статыстыкі няма па абласным цэнтры няма.
Характэрна, што першымі ў рэгіёне пра эпідэміялягічную абстаноўку паведамляюць недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. У Магілёве – гэта недзяржаўным тэлеканал “Магілёў-2”, а ў Бабруйску газэта -- “Вечерний Бобруйск”.