Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва. Першая сьмерць ад сьвінога грыпу


У Літве пацьверджаны першы выпадак сьмерці ад так званага сьвінога грыпу ці грыпу A(H1N1). Пра гэта ў сераду на паседжаньні парлямэнцкага камітэту ў справе аховы здароўя паведаміў міністар аховы здароўя Альгіс Чаплікас.


Ён пацьвердзіў, што сьмерць ад новага грыпу была зафіксаваная ў Каўнаскай ўнівэрсытэцкай клініцы. Ад грыпу памёр 14-гадовы падлетак, паведамляе BNS.

"Канстатавалі сьмерць, лекары высьвятляюць, якія былі ўскладненьні, будуць прадстаўленыя высновы спэцыялістаў, але дзіця, што памерла, хварэла на грып A(H1N1), гэта пацьвердзілі лябараторныя дасьледаваньні", – сказаў журналістам Чаплікас.

Учора ўвечары ў Вільні была аб’яўленая эпідэмія грыпу. Эпідэмія грыпу таксама аб’яўленая ва Ўкмэргскім і Ігналінскім раёнах. Дзяржаўная камісія ў пытаньні пандэміі грыпу прапаноўвае абвясьціць эпідэмію грыпу ва ўсёй Літве, паколькі ўзровень захворваемасьці перавышае норму і іншых раёнах краіны, паведамляе інфармацыйны партал Delfi.

Эпідэмія грыпу А (H1N1) аб'яўленая ў Рызе і яшчэ чатырох гарадах Латвіі — Даўгаўпілсе, Гулбэнэ, Елгаве і Рэзэкнэ, паведамляе “РІА Новости” са спасылкай на прадстаўніка Латвійскага цэнтра інфэкталёгіі Ліенэ Ёхансанэ.

У названых гарадах зарэгістравана як мінімум 100 выпадкаў захворваньня на 100 тысяч чалавек.

З канца мінулага тыдня ў Латвіі фіксуецца ўстойлівае распаўсюджваньне вірусу А (H1N1). Лекары бяруць аналізы не ва ўсіх хворых, дыягназ у большасьці выпадкаў устанаўліваецца па сымптомах
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG