Кіраўнік Беларусі праводзіць нараду з урадам наконт фармаваньня Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі.
Устаноўчыя дакумэнты Мытнага саюзу мяркуецца падпісаць 27 лістапада на сустрэчы прэзыдэнтаў трох краін у Менску. Літаральна за 10 дзён да гэтай падзеі А. Лукашэнка паставіў пад сумнеў гатовасьць Беларусі да такога саюзу і патрэбу ў такім саюзе.
“Мяне непакоіць, ці дастаткова абароненыя і ці цалкам улічаныя беларускія эканамічныя і зьнешнепалітычныя інтарэсы на этапе ўзгадненьня ўмоваў Мытнага саюзу”,-- заявіў А. Лукашэнка.
Паводле яго, Расея і Казахстан зарэзэрвавалі сабе шэраг выгодных пазыцыяў, а беларускія перамоўшчыкі ў той жа час ішлі на саступкі, нічога не атрымліваючы ўзамен.
У прыватнасьці, паводле яго, няма яснасьці ні наконт скасаваньня экспартнага мыта на расейскую нафту, ні па адзіным цэнаўтварэньні на газ і іншыя энэргарэсурсы на тэрыторыі Мытнага саюзу, няма яснасьці, як будуць разьмяркоўвацца мытныя плацяжы з трэціх краін, атрыманыя на агульных межах, застаецца пытаньне, ці не пацерпіць тут беларускі бюджэт.
Зрабіў А. Лукашэнка і геапалітычную заўвагу з гэтай нагоды:
“Нельга забываць, што ў цяперашніх умовах удзел Беларусі ў Мытным саюзе атрымлівае геапалітычны сэнс, прычым вельмі глыбокі, Беларусь страчвае частку свайго эканамічнага сувэрэнітэту ў пытаньнях гандлю з трэцімі краінамі і ў нейкай ступені ставіць айчынных вытворцаў пад пагрозу”.