Паводле адказнага сакратара Мытнай камісіі Мытнага саюзу Сяргея Глазьева, вышэйшы орган Мытнага саюзу павінен ухваліць рашэньне аб увядзеньні ў дзеяньне адзінага мытнага тарыфу, агульнага мытнага кодэксу і даць старт асноўным мэханізмам функцыянаваньня Мытнага саюзу з 1 студзеня 2010 году.
З гэтай даты павінен пачаць працу і наднацыянальны орган рэгуляваньня зьнешнегандлёвай дзейнасьці — Камісія Мытнага саюза. Яе рашэньні будуць абавязковымі для трох дзяржаў.
З 1 ліпеня 2010 года Расея адмовіцца ад усіх формаў кантролю на межах з Казахстанам і Беларусьсю за выключэньнем памежнага.
Паводле ацэнак Сяргея Глазьева, мытны саюз і адзіная эканамічная прастора Беларусі, Казахстана, Расеі у 2015 годзе дадуць рост ВУП ў памеры каля 15 працэнтаў — гэта адпавядае 500 мільярдам даляраў.
Сяргей Глазьеў адрынуў “нэгатыўную рэакцыю на гэтыя ініцыятывы заакіянскіх калег, якія палітызуюць працэс інтэграцыі і заявіў, што гэтыя рашэньні адпавядаюць нормам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.