Нягледзячы на аб'яўленую ва Украіне эпідэмію грыпу, фінальны конкурс міжнароднага песеннага конкурсу дзіцячага "Эўрабачаньня-2009" у Кіеве адбудзецца.
Такое рашэньне прынята па выніках праведзеных напярэдадні перагавораў кіраўніцтва Нацыянальнай тэлекампаніі Украіны з аргкамітэтам EBU, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Першага нацыянальнага тэлеканала Украіны.
У сувязі з тым, што назначаная дата правядзеньня фіналу конкурсу 21 лістапада супадае з пэрыядам аб'яўленага трохтыднёвага карантыну і забароны на правядзеньне разнастайных масавых мерапрыемстваў, дзіцячае "Эўрабачаньне" ў Кіеве апынулася пад пагрозай зрыву. Аргкамітэт EBU будзе пільна сачыць за разьвіцьцём падзей ва Украіне і ў выпадку абвастрэньня эпідэміі прымаць адказнае рашэньне, аб чым будзе паведамляцца дадаткова.
Правядзеньне заплянаванага з 16 па 21 лістапада кіеўскага Эўратыдня таксама пакуль што застаецца ў сіле згодна з намечаным плянам, адзначылі ў прэс-службе НТУ. Ён будзе ўключаць экскурсійныя мерапрыемствы для ўдзельнікаў "Еўрабачання", адкрыты тэлевізійны ўрок дзіцячага песеннага конкурсу, які будзе транслявацца ў прамым эфіры.
Шоў песеннага конкурсу будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканаламі па ўсёй Эўропе, а таксама ў Інтэрнэце.
У конкурсе прымуць удзел маладыя таленты ад 10 да 15 гадоў з 13 краін, Беларусь прадставіць Юра Дземідовіч з песьняй “Чароўны трусік”.
Не баіцца “сьвінога грыпу” і Аляксандар Лукашэнка, які 5-6 лістапада плянуе наведаць Украіну з афіцыйным візытам на запрашэньне прэзыдэнта Віктара Юшчанкі.
А вось выступ беларускага гурту “Ляпис Трубецкой” ў кіеўскім клубе “Бінго”, запланаваны на 5 лістапада, ужо адменены. Як патлумачыў Еўрарадыё прадзюсер гурта Яўген Калмыкоў “Перанос ніякім чынам не звязаны з хваробай некаторых музыкаў гурта. Гэтае рашэнне было прынятае ў сувязі з сітуацыяй ва Ўкраіне. Нам самі ўкраінскія арганізатары прапанавалі перанесці канцэрт на снежань”.