“Мы зьвяртаемся да Вас наконт магчымасьці прадаставіць памяшканьне для зьезду БХД у Рэзыдэнцыі прэзыдэнта”, — напісалі ў лісьце да кіраўніка Беларусі Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Аляксей Шэін.
“Кажуць, там месца хапае. Зноў жа, побач з плошчай. Тым больш мы, як маладыя і пэрспэктыўныя палітыкі, пасьля перамогі ўсё роўна зьбіраемся туды пераяжджаць”, — тлумачаць свой намер чальцы аргкамітэту ў справе стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Яны паведамляюць, што “вымушаныя праводзіць зьезд 31 кастрычніка ў 11:00 на Кастрычніцкай плошчы Менску (…) Але ж глыбокая восень. Халодна ўсё-ткі”.