У вёсцы Паляі пад Віцебскам, на месцы масавых расстрэлаў у 1930-50-я гады, зьявіўся новы драўляны крыж.
Колькі тыдняў таму невядомыя вандалы зьнішчылі на гэтым месцы тры падобныя крыжы, у розны час усталяваныя віцебскімі дэмакратычнымі актывістамі.
Паводле апазыцыянэра Барыса Хамайды, гэты крыж сёньня ўдзень усталяваў легендарны Мірон, які мінулай ноччу вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на высакавольтнай лініі электраперадач над шашой Віцебск — Лёзна. Сьцяг быў вывешаны паблізу ад месца масавых расстрэлаў.
Пра тое, што тут загінулі бязьвінныя людзі, вядома і тутэйшым жыхарам, і мясцовым уладам. У Варонаўскім сельсавеце кажуць, што загаду зьнішчаць ранейшыя крыжы не давалі. Аднак Барыс Хамайда мае сумневы, што новы крыж застанецца надоўга. У першую чаргу таму, што на яго павязаны бел-чырвона-белы шалік. А такое спалучэньне колераў уладныя структуры зазвычай успрымаюць як выклік.