Бел-чырвона-белы сьцяг быў вывешаны на электрычных дратах. Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, легендарны Мірон прымацаваў да сьцягу цыдулку з такімі словамі: “Сталінскія каты ў 1937 годзе зьнішчалі нашых дзядоў, а сёньня ўнукі тых катаў руйнуюць крыжы на месцах расстрэлаў нашых продкаў. Але за ўсё давядзецца плаціць. Набліжаецца час зьбіраць каменьне. Вечная памяць нашым дзядам. Мірон”.
Зьмест цыдулкі, паводле спадара Хамайды, стаў вядомы яму з вартых даверу крыніц.
Таксама апазыцыянэр нагадаў, што каля месяца таму былі зьнішчаныя тры памятныя крыжы, усталяваныя ў лесе ля Паляяў на месцы масавых расстрэлаў.
Старшыня віцебскай абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў напісаў з гэтай нагоды заяву ў мясцовы Варонаўскі сельсавет. Але мясцовыя ўлады цьвердзяць, што не аддавалі загаду зносіць крыжы і ня ведаюць, хто гэта зрабіў.
Каардынатарка стваранай партыі БХД Тацяна Севярынец напісала заяву ў райадзьдзел міліцыі Віцебскага раёну, але адказу пра тое, ці дасьледавалі гэтую справу і ці знайшлі вінаватых, пакуль што няма.