Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн пачынае сёньня 5-дзённую паездку па Эўропе, падчас якой наведае Польшчу, Чэхію і Румынію.
Як заявіў напярэдадні візыту дарадца Байдэна ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Тоні Блінкен, мэта паездкі віцэ-прэзыдэнта – пераканаць кіраўніцтва Польшчы і Чэхіі ў тым, што перагляд першапачатковых плянаў разьмясьціць у гэтых краінах элемэнты ППА не азначае адмовы Вашынгтону ад супрацоўніцтва зь імі ў пытаньнях проціпаветранай абароны.
Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў аб адмове разьмясьціць у Польшчы ракеты-перахопнікі, а ў Чэхіі – радарную ўстаноўку, падкрэсьліўшы пры гэтым, што ЗША плянуюць стварыць іншую, больш гнуткую сыстэму ППА.