Да ўсяго гэтага, амэрыканскія і расейскія экспэрты з Інстытуту Усход-Захад (EastWest Institute) заключылі ў нядаўна пададзенай да публічнага ведама справаздачы, што нават калі б амэрыканцы збудавалі супрацьракетны шчыт так, як яго заплянавала адміністрацыя Джорджа Буша, ён ня быў бы ў стане абараніць Эўропу ад сур’ёзнай іранскай атакі.
Пра гэта сказаў нашаму радыё Філіп Койл, былы экспэрт па ўзбраеньні Дэпартамэнту абароны ЗША, які разам зь іншымі калегамі апрацаваў згаданую справаздачу:
“Сыстэма супрацьракетнай абароны спраектаваная так, што яна можа перахапіць адну або максымальна дзьве ракеты, запушчаныя адначасова з Ірану. Калі думаць, што Іран намерыўся атакаваць Эўропу і што адміністрацыя Буша прадбачыла, што ён запусьціць толькі адну або, можа, дзьве ракеты, а потым будзе сядзець і чакаць наступстваў, дык, ведаеце, у такое цяжка верыцца”.
Паводле Койла, Тэгеран не настолькі “шалёны” і “самагубны”, каб запусьціць у Эўропу нейкую ядзерную боегалоўку, рызыкуючы выклікаць на сябе масавую ядзерную атаку эўрапейцаў у акце помсты.
Нагадаем, што адміністрацыя прэзыдэнта Джорджа Буша падпісала дамовы з Польшчай і Чэхіяй аб разьмяшчэньні ў гэтых краінах элемэнтаў супрацьракетнай абароны. Дамова з Польшчай прадугледжвае сярод іншага, што ў краіне будзе разьмешчаная база 10 амэрыканскіх ракет-перахопнікаў балістычных ракет далёкага радыюсу дзеяньня. А ў Чэхіі амэрыканцы зьбіраюцца пабудаваць радыялякацыйную станцыю (радар).
Масква сустрэла гэты плян у штыкі.
Койл лічыць, што для Барака Абамы найлепш было б адкласьці плян Буша на паліцу і пачаць будаваць супрацьракетную абарону супольна з Расеяй. Радар у такой сыстэме, як прапанаваў Уладзімір Пуцін, калі быў прэзыдэнтам, мог бы быць разьмешчаны ў Расеі.
Стывэн Пайфэр, экспэрт па абмежаваньні ўзбраеньняў Дзярджэпартамэнту ЗША і былы амэрыканскі амбасадар ва Ўкраіне, сказаў нашаму радыё, што высновы Інстытуту Ўсход-Захад падаюцца яму разумнымі. На думку Пайфэра, Абама можа скарыстацца высновамі справаздачы, каб адмяніць плян пабудовы супрацьракетнага шчыта ў Эўропе наогул або, прынамсі, не сьпяшацца з рашэньнем у гэтай справе.