На выпадак газавай вайны

Распрацаваны варыянты энэргазабесьпячэньня народнай гаспадаркі і насельніцтва ва ўмовах магчымага скарачэньня паставак энэрганосьбітаў.
Пра гэта паведаміў намесьнік міністра эканомікі Анатоль Філонаў падчас пасяджэньня прэзыдыюма Савета міністраў, дзе абмяркоўвалася падрыхтоўка народнай гаспадаркі да працы ў асеньне-зімовы пэрыяд.

Міністэрства энэргетыкі з удзелам канцэрна “Белнафтахім” і іншых зацікаўленых ведамстваў распрацавала варыянты дзеяньняў падчас ацяпляльнага пэрыяду ва ўмовах магчымага зьніжэньня паставак энэрганосьбітаў, а таксама ў выпадках магчымых аварыйных сытуацый і рэзкіх пахаладаньняў.