Андрэй Ажароўскі абскарджвае рашэньне Астравецкага суда, згодна якога зараз адбывае 7-сутачнае пакараньне ў Астравецкім сьледчым ізалятары.
Пра гэта нашаму радыё паведаміла рэдактарка беларускага экалягічнага парталу Тацяна Новікава.
Каардынатара расейскай групы “Экозащита” Андрэя Ажароўскага затрымалі ў мінулую пятніцу падчас грамадзкіх слуханьняў адносна будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы.
Эколяга абвінавацілі ў дробным хуліганстве і асудзілі на сем сутак арышту. Учора, як ужо паведамляла наша радыё, амбасада Расейскай Фэдэрацыі зьвярнулася з запытнай нотай у Міністэрства замежных спраў Беларусі з нагоды яго затрыманьня.
Андрэй Ажароўскі хацеў выступіць падчас грамадзкіх слуханьняў з крытыкай праекту Астравецкай АЭС. Ён лічыць, што будаўніцтва АЭС у Беларусі прывядзе не да зьніжэньня, а, наадварот, да павелічэньня коштаў на электраэнэргію.
Скарга Ажароўскага ў абласным судзе павінна быць разгледжана, згодна з заканадаўствам, на працягу трох дзён.
Па інфармацыі Тацяны Новікавай, Андрэй Ажароўскі ніякіх скаргаў на ўмовы ўтрыманьня ў сьледчым ізалятары не выказваў.