“Пытаньне знаходзіцца на кантролі ў консульскім аддзеле амбасады. Мы ведаем пра арышт спадара Ажароўскага. Пэўныя рашэньні з гэтай нагоды будуць прымацца”.
Каардынатар расейскай групы “Экозащита” фізык-атамшчык Андрэй Ажароўскі быў затрыманы падчас грамадзкіх слуханьняў у Астраўцы адносна будаўніцтва атамнай станцыі ў пятніцу. Ён быў асуджаны судом Астравецкага раёну да сямі сутак арышту. Эколяга абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Андрэй Ажароўскі лічыць, што будаўніцтва АЭС у Беларусі прывядзе не да зьніжэньня, а, наадварот, да павелічэньня коштаў на электраэнэргію. Ён тлумачыць гэта так:
“Як толькі пабудуюць АЭС, неабходна будзе траціцца на яе абслугоўваньне. Па-першае, трэба будаваць магільнік, якога ў праекце няма, але які павінен будзе зьявіцца. Па-другое, неабходны будуць і вялікія грошы на закупку ядзернага паліва. Ёсьць вядомы прыклад Армэніі. Ёй АЭС дасталася ад былога СССР. І калі пасьля працяглага перапынку станцыю хацелі запусьціць, то высьветлілася, што кошт адной загрузкі параўнальны з гадавым бюджэтам усёй Армэніі”.