Пра гэта напярэдадні саміту кіраўнікоў краінаў Садружнасьці незалежных дзяржаў заявіў у размове з расейскімі СМІ кіраўнік праграмаў Расеі і СНД Нямецкай рады па зьнешняй палітыцы Аляксандар Рар.
Разам з шэрагам іншых экспэртаў ён прытрымліваецца меркаваньня, што сустрэчу ў Малдове, якая мае адбыцца 8-9 кастрычніка, можна назваць “пахаваньнем СНД”. Падставай для гэтага стаў дэмарш Цэнтральнай Азіі, то бок адмова ад удзелу ў мерапрыемствах лідэраў Казахстану, Туркмэністану, Таджыкістану і Узбэкістану.
Аналітыкі перакананыя, што гэта сур’ёзны сыгналь для Масквы, у якой на постсавецкай прасторы зьявіліся моцныя канкурэнты — ЭЗ і ЗША.
“СНД развальваецца на вачох, кажа Рар. І гэта трэба прызнаць Маскве, якая не заўважае, колькі нэгатыву апошнім часам назапасілася ў стасунках зь ейнымі партнэрамі па Садружнасьці”.
Паводле ягоных словаў, “Крэмль, напрыклад, не заўважыў, як Беларусь сямімільнымі крокамі рухаецца ў ЭЗ… Расея адмовіла Менску ў крэдыце, а Захад тым часам паабяцаў кампэнсацыю — днямі МВФ заявіў пра пачатак перамоваў зь Беларусьсю пра выдачу крэдытаў болей чым у тры мільярды даляраў...”.
“Таджыкістан, — працягвае бэрлінскі экспэрт, — таксама чакаў ад Расеі большай дапамогі, а вось цяпер шукае яе на іншых паралелях. Туркмэністан не даруе Маскве тое, што тая падвяла Ашгабад пры пакупцы туркмэнскага газу. Казахаў пакрыўдзіла тое, што Масква ў аднабаковым парадку зрабіла заяву пра сумеснае ўваходжаньне Расеі, Беларусі і Казахстану ва Усясьветную гандлёвую арганізацыю. Што да Ўзбэкістану, то Карымаў даўно чакаў, калі ж яму даруюць падзеі ў Андыжане, каб разьвярнуцца ў бок Захаду, што нарэшце і адбылося. Так што зьдзіўляцца таму, што ў Кішынэве на ўзроўні лідэраў ня будзе прадстаўлены практычна цэлы рэгіён, не выпадае”.