"Я прадказваю, што стасункі з прэзыдэнтам Лукашэнка будуць выбудоўвацца, як у свой час - 2 гады таму - з украінскім прэм'ерам Януковічам, зь якім пасьля аранжавай рэвалюцыі таксама не хацелі размаўляць, лічылі яго стаўленьнікам Масквы, а потым ён за час свайго прэм’ерства не аднойчы пабываў у Брусэлі,” - заявіў А.Рар.
Спадар Рар выказаў меркаваньне, што кіраўніка Беларусі “калі не напрыканцы гэтага, то ў пачатку наступнага года запросяць у Брусэль на кансультацыі”.