Чаму палякі цалуюць жанчынам руку?
Такі жарт ужыў высокі чыноўнік з польскага МЗС, гаворачы пра палітыку Ўсходняга партнэрства і стасункі Польшчы з Беларусьсю. А ў чым жарт? Пра гэта - крыху пазьней, напачатку пра тое, што гэта была за сустрэча.
Пэўны час таму варшаўскі Цэнтар замежных стасункаў абвясьціў конкурс для беларускіх журналістаў на тэкст пра параўнаньне трансфармацыяў у Польшчы і ў Беларусі. Пераможцы конкурсу былі запрошаныя ў Варшаву, для іх былі наладжаныя сустрэчы з польскімі палітыкамі, дыпляматамі, грамадзскімі дзеячамі і экспэртамі. Збольшага гутаркі факусаваліся вакол польскай і шырэй, эўрапейскай,
Палітіка Ўсходняга партнэрства азначае сапраўды кардынальны, істотны паварот у стаўленьні да ўсходніх суседзяў Эўразьвязу.
Калі казаць наагул, то зь іх вынікала, што палітіка Ўсходняга партнэрства, ініцыяваная менавіта Польшчай разам з Швэцыяй, азначае сапраўды кардынальны, істотны паварот у стаўленьні да ўсходніх суседзяў Эўразьвязу, ў прыватнасьці, да Беларусі.
Гэта - адыход, перагляд поглядаў, асэнсаваньняў, якія панавалі адносна суседа Польшчы за Бугам больш за дзесяцігодзьдзе.
Неафіцыйны характар размоваў дазваляў нашым суразмоўцам не абцяжарваць сябе прыемнымі словамі, а гаварыць пра сутнасьць.
“Шлях Гарбачова, а не Чаўшэску ці Валэнсы”
А сутнасьць такая, што на працягу ўсіх гэтых гутарак, нам, беларускім журналістам, не задалі ніводнага пытаньня пра беларускую апазыцыю, пра яе пляны, рэканфігурацыю і шанцы напярэдадні выбараў. Гэта ўжо (ці яшчэ) нецікава. Усё зразумела і з плянамі, і з шанцамі.
Паводле рэдактар польскага выданьня Newsweek Міхала Кацэвіча “беларуская апазыцыя нічога ня можа“, ён казаў, што раней польская прэсса пісала адно пра беларускую апазыцыю і ўсурьёз разглядала пэрспэктыву “каляровай” рэвалюцыі ў Беларусі. Зараз гэты пэрыяд скончыўся.
Ветэран “Салідарнасьці”, экспэрт Эўракамісіі ў справах усходняй палітыкі, Эўгеніюш Смоляр канстатаваў, што беларускай апазыцыі бракуе прагматызму і ўяўленьня пра тое, што трэба зрабіць, каб уплываць на сытуацыю. Паводле спадара Смоляра ў прынцыпе цалкам
Беларускай апазыцыі бракуе прагматызму і ўяўленьня пра тое, што трэба зрабіць, каб уплываць на сытуацыю.
Ірэніюш Біл, дырэктар Фонду былога прэзыдэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага, паўтарыў базавую тэзу з вядомага дакладу “мудрацоў” - рэкамэндацыяў па эўрапейскай палітыцы, распрацаваных у межах гэтага фонду:”Шлях зьменаў у Беларусі будзе эвалюцыйным, а не рэвалюцыйным”, шлях Гарбачова, а не Чаўшэску ці Валэнсы - патлумачыў ён.
Гэта не выключае сымпатыяў, салідарнасьці, палітычнай еднасьці і нават падтрымкі з боку Польшчы змагарам з дэмакратыю ў Беларусі. Гэта азначае толькі ацэнку іх палітычных магчымасьцяў, у тым ліку і для польскай палітыкі.
У пошуках беларускіх Квасьнеўскіх
Ну а на чым жа грунтуецца новая польская палітыка? Найперш на галоўным прыярытэце Варшавы адносна ўсходняга суседа - незалежнасьць Беларусі перад усім. Паглынаньне Беларусі Расеяй, істотнае ўмацаваньне расейскага кантролю над Беларусьсю - найгоршы сцэнар для Польшчы. Праўда, ня тое, што ваяваць, але і задзейнічаць усе рэсурсы для забесьпячэньня гэтай мэты, Варшава ня будзе. Як заўважыў спадар Смоляр, калі Расея паспрабуе якім бы то ні было чынам інкарпараваць Украіну, будуць выкарыстаныяя ўсе інструмэнты супрацьдзеяньня, ўключна з арыштамі актываў расейскіх чыноўнікаў і алігархаў на Захадзе. А калі такое здарыцца адносна Беларусі, напрыклад, праз рэфэрэндум, гэта будзе ўспрынята вельмі негатыўна. І што? Да ўласна кажучы, і ўсё.
Зараз і польскіх дыпляматаў, і польскіх экспэртаў значна болей, чым зьліцьці-разьліцьці ў беларускім апазыцыйным лягеры, цікавіць расстаноўка сілаў і яе зьмены ва ўладнай эліце Беларусі.
На думку экспэртаў Фонду Квасьнеўскага «беларуская ўладная эліта негамагенная, адбываецца зьмена пакаленьняў, умацоўвацца
Беларуская эліта, ў тым ліку намэнклятурная, ўсё больш усьведамляе каштоўнасьць сувэрэнітэту.
Нашы суразмоўцы нагадалі, што у свой час камуністычныя польскія функцыянеры Аляксандар Квасьнеўскі і Лешак Мілер навучаліся ў ЗША па праграме Фулбрайта. А ў 1989 годзе менавіта яны былі аднымі з самых гарачых прыхільнікаў “круглага стала” і паразуменьня з “Салідарнасьцю”. Можна яшчэ дадаць, што потым яны не згубіліся і ў дэмакратычнай Польшчы, менавіта пры прэзыдэнце Касьнеўскім Польшча ўступіла ў НАТА і Эўразьвяз.
Польскія палітыкі і аналітыкі зусім ня маюць ілюзіяў наконт прыроды беларускай улады, ніхто асабліва не шукае прыкметаў хуткай і ўсебаковай лібэралізацыі ў Беларусі. Там разумеюць, што паворот Лукашэнкі да Эўропы, пакуль збольшага сымбалічны, мае на мэце балянсаваньне паміж Расеяй і Захадам, жаданьне банальна скарыстацца Масквой і Брусэлем. Але гэта, на думку нашых суразмоўцаў, адкрывае для Польшчы і Эўропы ў цэлым магчымасьці пашыраць свой уплыў у Беларусі.
Спадар Біл заўважыў, што праца з беларускай элітай, як уладнай, гэтак і апазыцыйнай, мае яшчэ адзін надзвычай важны чыньнік. Гісторыя не сканчаецца на тым, што адбываюцца доўгачаканыя перамены. І тое, што адбываецца пасьля, ў значнай ступені залежыць ад таго, з чым эліты падышлі да гэтага часу пераменаў. Паводле яго адразу пасьля «аранжавай» рэвалюцыі ва Ўкраіне грамадзтва было
Гісторыя не сканчаецца на тым, што адбываюцца доўгачаканыя перамены.
“Без Беларусі ў ЭЗ Эўропа ня мае будучыні”
Хто так лічыць і чаму – працяг заўтра.