У “Белорусской военной газете” палкоўнік Уладзімер Макараў абвінавачвае Франка Вячорку ў сымпатыях да варожых элемэнтаў. Ён абвінаваціў хлопца ў няведаньні гісторыі ды іншых “грахах”. Вайсковец піша, што толькі Аляксандр Лукашэнка вярнуў Беларусі яе нацыянальныя сапраўдныя сымбалі. Сваякі Франка непакояцца, каб артыкул ня стаў пачаткам чарговай кампаніі цкаваньня салдат-апазыцыянэраў.
Палкоўнік Макараў у артыкуле пад падзагалоўкам “Чаму апазыцыянэры ненавідзяць беларускіх партызан і падпольшчыкаў”. піша:
“Нашы сэнсы, нашы сымбалі і наша мова — мова, сымбалі і сэнсы Янкі Купалы. Ці можна забыць бесьсьмяротныя радкі”. Далей аўтар прапануе да ўвагі чытачоў верш “Беларускім партызанам” Янкі Купалы. І працягвае: “Але што значыць мова, знакавыя сыстэмы і сымбалі для беларускай апазыцыі?”
І сам адказвае: “Іх сымбалі гэта пракляцьце беларускіх партызан”. Уладзімер Макараў прыводзіць верш “Партызаны” Ларысы Геніюш. Адразу пасьля гэтага аўтар пачынае абвінавачваць Франка Вячорку ў нянавісьці да партызанаў. Высьвятляецца, што Франак кажа: “Зважай!” а трэба, паводле аўтара, казаць “Сьмірна!”. Палкоўнік Макараў лічыць, што Франак і ягоныя паплечнікі ня могуць ня ведаць пра эмігранцкі часопіс “Зважай”, які выдавалі вэтэраны Караёвай абароны ў 1974 годзе ў Канадзе.
Тлустым шрыфтам, відаць, выснова артыкулу: “…мы зробім усё неабходнае, каб у Беларусі жыла і разьвівалася мова не калябарацыі, а мова вялікага беларускага народу — мова Янкі Купалы”.
Вінцук Вячорка: “Калі гэты чалавек усур’ёз лічыць скампрамэтаваным слова “зважай”, таму што яго ўжывалі вэтэраны Беларускай краёвай абароны (я не пускаюся ў дыскусіі наконт ролі гэтай структуры), то яму напэўна трэба б было рабіць наступныя крокі: гэтыя людзі ўжывалі слова “беларускі”. “абарона”… Больш за тое, гэтыя людзі, відавочна, насілі штаны! Дык, можа, варта адмовіцца ад нашэньня штаноў, раз іх насілі жаўнеры Беларускай краёвай абароны?
Калі ўжо казаць пра Янку Купалу, то менавіта яму належыць славуты, вечны покліч: “Жыве Беларусь!”. Кіруючыся лёгікай сп.Макарава, я бы даўным-даўно ўвёў у якасьці прывітаньня ў беларускім войску менавіта гэтыя словы”.
Палкоўнік Макараў адмовіўся ад камэнтару, спаслаўшыся на занятасьць.
Вінцук Вячорка: “Найбольш мяне трывожыць, каб гэтая публікацыя з-пад пяра супрацоўніка Міністэрства бароны, ня стала сыгналам для новай хвалі цкаваньня нашых хлапцоў, нацыянальна сьвядомых беларусаў, якія апынуліся ў войску, якое фармальна лічыцца беларускім”.
Праблемы з-за беларускай мовы былі раней у Зьмітра Хведарука. Хлопец днямі падаў рапарт, каб яго адпусьцілі ў адпачынак напрыканцы кастрычніка. Зьміцер хоча наведаць сваю любімую першую настаўніцу Эльвіру Невяроўскую і выказаць ёй словы падтрымкі ў сувязі зь сьмерцю сына.
Маці Зьмітра Ірына Хведарук: “Гэты чалавек, Эльвіра Анатольеўна, для любві да сваёй Радзімы для гэтых дзяцей столькі зрабіла. Можа, і ўсяго потым не было б… Яе ж выгналі з гімназіі менавіта з-за Альгерда. Ён жа вучыўся ў Польшчы і працаваў на “Свабодзе”. Усе ведалі, што гэта з-за таго… Як яна можа працаваць у гімназіі, калі выхавала сына, які працуе на “Свабодзе”. Тады для ўсіх быў удар — і для дзяцей, і для бацькоў… Яе вельмі любілі. Яе выгналі за два месяцы да заканчэньня дзецьмі чацьвёртай клясы. Гэта была першыя выпускная кляса. Гэта ж гімназія, там прасунутыя дзеці. Яны ўсе разумелі, што гэта такая нясправядлівасьць. Учынак з Эльвірай Анатольеўнай абвастрыў гэтае пачуцьцё нясправядлівасьці”.

Калі ўжо казаць пра Янку Купалу, то менавіта яму належыць покліч “Жыве Беларусь!”. Кіруючыся лёгікай сп. Макарава, я бы даўным-даўно ўвёў у якасьці прывітаньня ў войску менавіта гэтыя словы”.