Падчас сутрэчы з моладзьдзю ў Віцебску патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл заявіў, што імём Беларусі вартая стаць сьвятая прападобная Эўфрасіньня Полацкая.
Прайшло ўжо больш за 800 гадоў, а людзі памятаюць пра яе добрыя справы і пакланяюцца яе машчам. Паводле патрыярха, такія асобы як Аляксандар Неўскі, Яраслаў Мудры і Эўфрасіньня Полацкая, вартыя таго, каб стаць героямі, перадае БелТА.
"Героямі краіны ня могуць быць прагматычныя палітыкі і тыраны, падобныя на Івана Грознага ", - сказаў патрыярх Кірыл.