Вядомы палітычны і рэлігійны дысыдэнт Глеб Якунін нагадаў, што асабіста ведае патрыяршага экзарха Беларусі Філарэта, з якім вучыўся разам у духоўнай сэмінарыі. “Я цягнуў яго ў дэмакратычны бок, але нашыя шляхі разышліся”, -- сказаў айцец Глеб Якунін пра былое сяброўства з уладыкам Філарэтам. Мой суразмоўца падкрэсьліў, што сочыць за падзеямі ў Беларусі. Што да адказаў пратадыякана Андрэя Кураева на пытаньні наведнікаў сайту “Свабоды”, яны падаюцца яму тыповымі для прадстаўніка кіраўніцтва РПЦ.
“Айцец пратадыякан Кураеў фактычна як бы агучвае тыя ідэі, якія належаць патрыярху Кірылу. Прыкладна тое самае партыярх Кірыл
Ня думаю, што беларусы, інтэлігенцыя і нават адміністрацыя гэтак захоча ўвайсьці ў нейкую імпэрыю.
Вось што сказаў на гэтыя словы Андрэя Кураева айцец Глеб Якунін.
“Мяркую, з палітычнага пункту гледжаньня, нават калі гэтак лічыць сам пратадыякан Андрэй Кураеў – гэта грубая памылка. У якую імпэрыю ён кліча? У нас два варыянты. Адзін – гэта аднаўленьне Савецкага Саюзу. Але нездарма ён рухнуў, гэты Савецкі Саюз. Ня думаю, што беларусы, інтэлігенцыя і нават адміністрацыя гэтак захоча ўвайсьці ў нейкую імпэрыю. Мы ж ведаем, што ў той імпэрыі рускія былі кіроўнай сілай. Наўрад ці беларусы захочуць быць на другаснай ролі”, -- сказаў Глеб Якунін.
Паводле яго, другі варыянт – гэта своеасаблівая Бізантыйская імпэрыя, але з кіроўнай роляй праваслаўнай царквы, якая жадае быць вышэй нават за сьвецкія ўлады. На такі варыянт не пагодзяцца як адміністрацыі, гэтак і цэрквы ў краінах былога Савецкага Саюзу, мяркуе айцец Глеб Якунін. Збольшага былы сьвятар лічыць "імпэрскі" шлях разьвіцьця праваслаўнай царквы тупіковым.
“Мяркую, увогуле час гіганцкіх аўтакефальных цэркваў, якія аб’ядноўваюць тысячы прыходаў, ён ўвогуле мінае. Паводле царкоўнага
Нават маленькая царква важная.
Тое, што Андрэй Кураеў назваў усе беларускія праваслаўныя цэрквы за межамі Беларусі “сэктамі”, а некаторыя зь іх далучыў да цэркваў фашысцкага паходжаньня – Глеб Якунін разглядае як “клішэ, якое ў савецкі час распаўсюджвалі камітэт па справах рэлігіі і КДБ”.
Айцец Глеб Якунін таксама падтрымаў апошнія выказваньні ўладыкі Філарэта за тое, каб у беларускіх цэрквах часьцей гучалі служы на беларускай мове.
“Такім чынам, як бы не прайшоў візыт у Беларусь патрыярха Кірыла, які зноў будзе прапаноўваць усім яднацца з Масквой, але гэтая ідэя на постсавецкай прасторы, дзе кожная дзяржава і кожная царква прагнуць свабоды, мяркую, ня будзе ўспрынятая з радасьцю”, -- закончыў інтэрвію айцец Глеб Якунін.