Франка Вячорку, Івана Шылу і Зьмітра Хведарука не задзейнічалі ў вучэньнях “Захад-2009”, якія сумесна ладзяць беларускія і расейскія вайскоўцы на тэрыторыі Беларусі. Затое хлопцы мусяць празь дзень стаяць у нарадах у сваіх вайсковых частках.
Іван Шыла, Франак Вячорка і Зьміцер Хведарук засталіся на тэрыторыях сваіх вайсковых частак. Паколькі іх таварышаў па службе задзейнічалі ў беларуска-расейскіх вучэньнях, хлопцам даводзіцца празь дзень адбываць нарады.
Напярэдадні вучэньняў “Захад-2009” у палату шпіталя, дзе знаходзіўся Зьміцер Хведарук, прыйшоў супрацоўнік КДБ і запатрабаваў, каб хлопец тэрмінова сабраў свае рэчы. Гэта адбылося празь 15 хвілінаў пасьля таго, як мэдыкі казалі Хведаруку, што трымаць у шпіталі яго будуць яшчэ ня менш за тыдзень.
Гаворыць маці Зьмітра Ірына Хведарук:
“Ня ўдзельнічаюць у вучэньнях, але ў правах іх усё роўна абмежавалі. На ўсялякі выпадак. Тыдзень таму чарговы раз выкінулі са шпіталя. Але, калі мінулым разам хоць падставу знайшлі — “лятаючымі талеркамі” кідаўся, то цяпер...
Самае сьмешнае, што ў частцы яго выклікаў зампаліт і спытаў, за што гэтым разам выгналі са шпіталя. То бок нехта кагосьці пра штосьці не папярэдзіў”.
Іван Шыла таксама трапляў у шпіталь. Ягоныя бацькі непакояцца, што ў Івана не праходзіць алергія. Хлопца вазілі ў шпіталь і рабілі яму неабходныя працэдуры, каб высьветліць прычыну захворваньня.
Бацька Франка Вячоркі атрымаў цікавы адказ зь Міністэрства абароны ў працяг дыскусіі наконт ужываньня беларускай мовы ў беларускім войску. Кіраўнік ідэалягічнага ўпраўленьня Мінабароны сп.Гура напісаў ліст бацьку салдата-апазыцыянэра.
“Ён сьцьвярджае, што моўнай дыскрымінацыі ў беларускім войску ня можа быць, і нават кажа, што гэта, аказваецца, Франак правакуе моўныя канфлікты. Я так разумею, тым фактам, што аддае каманды і размаўляе па-беларуску.
Спадар Гура пускаецца ў лінгвістычныя развагі, кажа, што складаньне вайсковай тэрміналёгіі ёсьць складаным працэсам. Чаго я не магу не ацаніць станоўча. Чамусьці ён асобна ацэньвае адну з асноўных вайсковых камандаў — каманду: “Зважай!” Чамусьці ён прыгадвае часопіс “Зважай”, які ў Канадзе выпускалі вэтэраны Беларускай краёвай абароны ў 70-я гады. Згадваючы гэта, ён піша: “што не патрабуе асаблівых камэнтароў”. Я ня ведаю, што ён меў на ўвазе, магчыма, адмоўную ацэнку Краёвай абароны ў гісторыі, аднак да лінгвістыкі гэта ня мае ніякага дачыненьня”.
Сябры і сваякі салдат-апазыцыянэраў спадзяюцца, што на бліжэйшыя выходныя ім нарэшце дазволяць спатканьне хаця б каля КПП.